Нетанія: Розніца паміж версіямі

горад у Ізраілі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Нетанія''' (таксама '''Натанія'''; іўр. נְתַנְיָה) — горад у Ізраілі, найбуйнейшы ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:40, 8 чэрвеня 2011

Нетанія (таксама Натанія; іўр. נְתַנְיָה) — горад у Ізраілі, найбуйнейшы курорт міжземнаморскага ўзбярэжжа краіны. Нетанія расцягнулася ўздоўж мора і па даўжыні пляжнай зоны пераўзыходзіць іншыя гарады Ізраіля, нават Тэль-Авіў. Буйны цэнтр цытрусаводства і адзін з найбуйнейшых цэнтраў магутнай алмазнай індустрыі краіны.

Горад размешчаны на ўзбярэжжа Міжземнага мора ў цэнтральнай частцы даліны Шарон, прыкладна ў 30 км на поўнач ад Тэль-Авіва і ў 50 км на поўдзень ад Хайфы.

Нетанія заснаваная 18 лютага 1929 выхадцамі з Усходняй Еўропы як сельскагаспадарчае паселішча - мошаў.

Горад названы імем сіянісцкага дзеяча і філантропа Натана Штраўса, які ахвяраваў буйную суму на заснаванне і развіццё новага селішча. Па дадзеных на чэрвень 2010 года ў Нетаніі пражывала 184700 чалавек.