Анатоль Васільевіч Багатыроў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Анатоль Васільевіч БАГАТЫРОЎ''' (1913, Віцебск2003, Мінск) — беларускі кампазітар. ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:33, 8 чэрвеня 2011

Анатоль Васільевіч БАГАТЫРОЎ (1913, Віцебск2003, Мінск) — беларускі кампазітар.

Біяграфічныя звесткі

Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара В. А. Залатарова (1937). Заслужаны артыст Беларусі (1940). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1944). Прафесар (1960). Народны артыст Беларусі (1968). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1969).

Творы

  • оперы «У пушчах Палесся», «Надзея Дурава»,
  • кантаты «Казка пра Мядзведзіху», «Ленінградцы», «Беларускім партызанам», «Беларусь», «Беларускія песні», «Малюнкі роднага краю»,
  • араторыя «Бітва за Беларусь»,
  • 2 сімфоніі,
  • канцэрт для віяланчэлі з аркестрам,
  • канцэрт для кантрабаса з аркестрам,
  • п’есы для віяланчэлі, фартэпіяна,
  • харавыя творы,
  • вакальныя цыклы на вершы У. Шэкспіра, Я. Купалы, Г. Ахматавай, М. Лермантава,
  • музыка да драматычных спектакляў,
  • каля 100 харавых і вакальных апрацовак беларускіх народных песень.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1: А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. - Мн.: БелСЭ, 1984.

У Сеціве