Яўген Аляксандравіч Глебаў: Розніца паміж версіямі

беларускі кампазітар, дырыжор, педагог
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Яўген Аляксандравіч ГЛЕБАЎ''' (1929, г. Раслаўль Смаленскай вобласці, Расія — 2000, [[Мінс...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:44, 8 чэрвеня 2011

Яўген Аляксандравіч ГЛЕБАЎ (1929, г. Раслаўль Смаленскай вобласці, Расія — 2000, Мінск) — беларускі кампазітар.

Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара А. Багатырова (1956). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1966). Лаўрэат Дзяржаунай прэміі Беларусі (1970). Народны артыст Беларусі (1973). Народны артыст СССР (1984). Прафесар (1984).

Асноўныя творы: оперы «Твая вясна», «Майстар і Маргарыта», аперэты «Прытча пра наследнікаў», «Мільянерка», музычная камедыя «Калізей», балеты «Мара», «Выбранніца», «Альпійская балада», «Ціль Уленшпігель», «Курган», «Маленькі прынц», 10 араторый, 6 сімфоній, Фантазія для віяланчэлі з аркестрам, для скрыпкі з аркестрам, Канцэрт для аркестра, творы для эстраднага і духавога аркестраў, Канцэрціна для цымбалаў і народнага аркестра, «Палеская сюіта», п'есы для розных інструментаў, рамансы, песні, музыка для 32-х кінафільмаў і 40 тэатральных спектакляў.

У Сеціве