Magazyn Polski: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Magazyn Polski''', '''Польскі часопіс''', гістарычна-грамадска-культурны часопіс, орган [[Саюз палякаў на Беларусі|Саюза палякаў на Беларусі]]. Выдаецца з [[1992]] ў [[Гродна|Гродне]] на [[польская мова|польскай мове]] (асобныя матэрыялы на [[беларуская мова|беларускай]] і [[руская мова|рускай]] мовах).
 
Выданне ставіць за мэту садзейнічанне адраджэнню і развіццю польскай мовы, нацыянальнай свядомасці [[палякі|палякаў]], што жывуць на [[Беларусь|Беларусі]]. У часопісе надрукаваны шматлікія артыкулы, нарысы, інтэрв'ю, паведамленні, успаміны, працы навукоўцаў з Беларусі і [[Польшча|Польшчы]], якія датычаць гістарычнай і культурнай спадчыны польскага і беларускага народаў. Змешчаны асобныя мастацкія творы польскіх аўтараў.