Іаан Дунс Скот: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Duns-Scotus.jpg|thumb|Іаан Дунс Скот]]
'''Іаан ДУНС СКОТ''' (''Duns Scotus''; каля 1266, Дунс, каля г. Берык-апон-Туід, [[ВялікабрытаніяШатландыя]] — [[8.11]].[[1308]], [[Кёльн]]) — сярэдневяковы тэолаг, філосаф. Заснавальнік новай францысканскай школы.
 
Вучыўся і выкладаў у [[Оксфард]]зе, [[Парыж]]ы, [[Кёльн]]е. Яго вучэнне (скатызм) процістаяла дамініканскай схаластыцы — [[тамізм]]у. Імкнуўся аддзяліць філасофію ад тэалогіі, розум ад веры, даказваў немагчымасць рацыяналістычнага абгрунтавання тэалагічных ідэй стварэння з нічога. Адно з цэнтральных палажэнняў яго вучэння — свабода волі, сцвярджаў прымат волі над інтэлектам. У пазнанні лічыў галоўнай пачуццёвую інтуіцыю, на аснове якой інтэлект стварае індывідуальныя вобраз рэчы, у працэсе абстракцыі ўтвараецца агульнае паняцце.