Пятро Сакол: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Бібліяграфія: + {{ізаляваны артыкул}}
вікіфікацыя, абнаўленне звестак
Радок 1:
{{вызнч|1='''Пятро САКОЛ}}''' (сапр. {{вызн2|1=Пётр Аляксандравіч Масальскі}}, інш. псеўд. {{вызн2|1=Пятрусь}}; [[14 ліпеня|1(14).7]].[[1905]], м. Пасінь Люцынскага пав. Віцебскай губ., цяпер вволасць. ПасіенеПасіенас ЛудзенскагаЗілупскага р-накрая, [[Латвія]]  — [[6 ліпеня|6.7]].[[1985]])  — беларускі паэт, перакладчык.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
У 1922-23 вучыўся ў Люцынскай беларускай гімназіі, у 1925-26  — на Беларускіх 2-гадовых настаўніцкіх курсах у [[Рыга|Рызе]]. У 1927 атрымаў месца настаўніка-практыканта ў Дзвінскай беларускай гімназіі. Удзельнік Латгальскага рабочага прафсаюза і партыі незалежных сацыялістаў, член культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына» і «Таварыства беларускіх вучыцеляў» у Латвіі. У 1928 за ўдзел у левым радыкальным руху пазбаўлены права выкладання, жыў пад наглядам паліцыі. З 1929 да 1936 атрымліваў толькі часовую работу ў Ліепаі і Рызе (быў таксама карэктарам-перакладчыкам часопіса «Беларуская школа ў Латвіі»). З 1936 працаваў бухгалтарам на фанернай фабрыцы. У час нацысцкай акупацыі ў 1942-44 карэктар-перакладчык часопіса «Новы шлях». Складаў картатэку беларуска-латышскага слоўніка. Арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1945. У 1945-47 праходзіў «фільтрацыю» ў Хабараўскім краі, у Ніжнеамурскім папраўча-працоўным лагеры МУС СССР. Вярнуўся ў Рыгу ў сакавіку 1947. Працаваў рабочым.
 
== Творчасць ==
Друкаваўся з 1923. У Люцынскай беларускай гімназіі выдаваў на шапірографе штомесячнік вучнёўскай творчасці і фальклорных запісаў «Ластаўка» (выйшлі 9 нумароў). Вершы, прасякнутыя духам пратэсту супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, змяшчаў у газеце «Голос беларуса», часопісах «Беларуская школа ў Латвіі», «Студэнцкая думка». Перакладаў творы рускіх і ўкраінскіх паэтаў, прозу Я. Порука і паэзію [[Я. Райніс]]а. Аўтар зборніка перакладаў з латышскай мовы «Дайны» (1987). Асабісты архіў Пятра Сакола захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў Мінску.
{{літ|1=
Радок 14:
}}
 
== Бібліяграфія ==
* На світанні. Рыга. 1929.
* Дайны: Латышскія народныя песні / З латышскай. Мн., 1987.
 
{{DEFAULTSORT:Сакол Пятро}}