Максім Лужанін: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др дапаўненне
Радок 1:
{{вызнч|1='''Максім ЛУЖАНІН}}''', сапр.: {{вызн2|1='''Аляксандр Амвросьевіч КАРАТАЙ}}''' ([[20 кастрычніка]] (2 лістапада) [[1909]], в. Прусы Слуцкага пав. Мінскай губ. (цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл.)  — [[13 кастрычніка]] [[2001]], [[Мінск]]; Псеўданімы: ''М.Бусловіч''; ''Ал. Даведка''; ''Мікола Драч''; ''Л.Трыер''), беларускі паэт, празаік, кінадраматург, перакладчык. Жонка — [[Яўгенія Пфляўбаўм]].
 
== Біяграфія ==
У 1924—1928 вучыўся ў Мінскім Белпедтэхнікуме. Публікавацца пачаў у 1925. Першая кніга вершаў «Крокі» выйшла ў 1928. У 1928—1931 вучыўся ў БДУ. З 1931 працаваў у часопісе «Узвышша» і на Беларускім радыё. Арыштаваны ДПУ БССР 15.3.1933 у Мінску па адрасе: вул. Ленін­ская, д. 25, кв. 4 па справе «Беларускай народнай грамады»; асобай нарадай пры НКВД 10.8.1933 як «''член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі''» да 2 гадоў ссылкі. Адпраўлены ў ссылку ў Марыінск Кемераўскай вобл., праз некалькі месяцаў быў вызвалены і вярнуўся дадому. У 1935—1941 рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратуры па машынабудаванні ў Маскве. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце. З 1944 загадчык аддзела культуры газеты «Звязда», адказны сакратар часопіса «Вожык». Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956. Асабовая справа Л. №  14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]]. З 1959 член сцэнарнай калегіі, у 1967—1972 галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».
 
Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Паўлінка» (1951), «Народны паэт» (1952), «Першыя выпрабаванні» (1960), «Запомні гэты дзень» (1967, разам з [[А. Куляшоў|А. Куляшовым]]). На беларускую мову пераклаў асобныя творы А. Грыбаедава, М. Гогаля, А. Радзішчава, А. Пушкіна, У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі.