Тальтэкі: Розніца паміж версіямі

4 317 байтаў дададзена ,  11 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
'''Тальтэкі''' — [[індзейцы|індзейскі народ]] юта-ацтэкскай моўнай сям'і, які жыў на тэрыторыі "сярэднявечнай" [[Месаамерыка|Месаамерыкі]].
 
У VIII ст. н. э. тальтэкі ўварваліся з поўначы ў Цэнтральную Мексіку, у IX стагоддзі стварылі вялікую дзяржаву, якая ахапіла цэнтральныя і паўночныя раёны Мексікі са сталіцай у Сэра-дэ-ла-Эстрэлья, а затым у [[Талан]]е (Талан; сучасная [[горад Тула, Мексіка|Тула​​]]. Іншыя назвы [[Тлілан-Тлапалан]], [[Талула]], [[Чалула]], [[Чалула-Коа]]).
 
У сваёй культуры тальтэкі развівалі традыцыі [[Тэатыўакан]]а і [[Шачыкалька]].
 
У [[X стагоддзе|X стагоддзі]] ваенныя атрады тальтэкаў падпарадкавалі асобныя групы [[цывілізацыя Майя|майя]] на [[паўвостраў Юкатан|Юкатане]] і ў горнай [[Гватэмала|Гватэмале]], дзе знаходзіліся буйныя [[горада-дзяржавы]] — [[Чычэн-Іца|Чычэн-Іца]], [[Ушмаль]], [[Маяпан]], [[Гумарках]], [[Ішымчэ]] і інш. У той жа час, у выніку ўнутраных канфліктаў у імперыі тальтэкаў, ад іх адкалолася і мігрыравала на тэрыторыю сучаснага Сальвадора вялікая група насельніцтва, уліўшыся ў цывілізацыю [[піпілі|піпілеў]].
[[Катэгорыя:Народы]]
 
У другой палове [[XII стагоддзе|XII стагоддзя]] н. э. новае нашэсце з поўначы ваяўнічых плямёнаў, апошняй хваляй якіх былі [[ацтэкі]], паклала канец валадарству тальтэкаў у Мексіцы. Да часу [[Канкіста|іспанскага заваявання]] ([[XVI стагоддзе]]) тальтэкі даўно сталі легендарным народам; ім прыпісваліся ўсе культурныя дасягненні мінулага.
 
Культура тальтэкаў аказала значны ўплыў на фарміраванне культуры [[ацтэкі|ацтэкаў]].
 
Помнікі архітэктуры і скульптуры тальтэкаў, якія захаваліся, уражваюць манументальнасцю і суровай веліччу. Ступеньчатая піраміда ў Тальяне была ўпрыгожана рэльефамі (воіны, арлы, ягуары (гл. «[[воіны-арлы]]» і «[[воіны-ягуары]]»)), а дах храма наверсе падтрымліваўся чатырма каласальнымі (вышыня 4,6 м) масіўнымі каменнымі фігурамі воінаў.
 
У мастацтве тальтэкаў пераважалі ваенныя тэмы; распаўсюджаны таксама фігуры паўляжачага бога з чашаю для ахвярапрынашэнняў.
 
У кнігах [[Карлас Кастанеда|Карласа Кастанеды]] прадстаўлены [[Талтэкі, Кастанеда|нестандартны погляд на тальтэкаў]] — выкарыстаны ім тэрмін не мае дачынення да акадэмічнага разумення гэтай культуры.
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Уаманга]]
 
== Літаратура ==
* Вайан Дж. История ацтеков. М., 1949;
* Гуляев В. Древнейшие цивилизации мезоамерики. М., 1972;
* Кинжалов Р. [http://mesoamerica.narod.ru/kinzeagle.html Орел, кецаль и крест]. М., 1991;
* Кинжалов Р. В., Искусство древней Америки, М., 1962.
 
== Спасылкі ==
* [http://mesoamerica.narod.ru/civhisttol.html Дзяржава тальтэкаў]
* [http://castaneda-ru.com/ Талтэк Інфа. Інфармацыйны, пазнавальны рэсурс аб Талтэках]
* {{cite web
| author = [[Фернанда дэ Альва Іштлільшачытль]].
| url = http://kuprienko.info/don-fernando-de-alva-ixtlilxochitl-historia-de-la-nacion-chichimeca-su-poblacion-y-establecimiento-en-el-pais-de-anahuac-al-ruso/
| title = История народа чичимеков, его поселения и обоснования в стране Анауак.
| publisher = www.bloknot.info
| datepublished = 2010-03-22
| accessdate = 2010-03-23
| description = пер. с исп. - В. Талах, Украина, Киев, 2010
}}
 
{{Дакалумбавы культуры Месаамерыкі}}
 
{{mexico-stub}}
{{rq|refless}}
{{wikify}}
 
[[Катэгорыя:Археалогія ў Мексіцы]]
[[Катэгорыя:НародыТальтэкі]]
 
[[ar:تولتك]]