Дзмітрый Іванавіч Пуцяціч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Дзмітрый Пуцяціч з [[Род Друцкіх|кн. Друцкіх]]''' (згадв. з 1467—1505) — [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] дзяржаўны дзеяч, намеснік мцэнскі і любуцкі, намеснік бранскі (згадв. 1486—1488), ваявода кіеўскі (1492—1505).
 
Сын [[Іван Пуцята|Івана Пуцяты]]. Трымаў родавыя вотчыны Стараселле, Радча і Лясныя (абедзве цяпер у Круглянскім р-не)<ref>У складзе Вялікага княства…</ref>, Зарэмцы (цяпер [[Жарамец]]) і інш. Паміж 1452—1482 г. (12 красавіка 15-га індыкта) памяняўся з Іванам Іллінічам сёламі ў Друцкім княстве, даІван Іллініч атрымаў сяло Іллі Дзірыніча, а Дзмітрыю Пуцяцічу сяло Харковічы (цяпер, верагодна, вёска ў Бешанковіцкім іхсельсавеце). уУ 1499 г. атрымаў ад вялікага князя Крошын у Новагародскім павеце і Палажаны (цяпер Паложына) ў Любашанскай воласці.
 
Пасля смерці Дзмітрыя Пуцяціча апекуном яго маёмасці быў прызначаны кн. Міхаіл Глінскі. Зарэмцы, Лагі і Белічаны часткова былі запісаныя на памін душы праваслаўнай царкве. Палова даннікаў ў Жарамцы з мядовай данінай перайшла царквы Багародзіцы ў Вільні, частка Лагоў і Белічан — [[Кіева-Пячорская лаўра|Кіева-Пячорскай лаўры]]. Астатняя частка даннікаў у Белічанах перайшла да родзічаў Пуцяціча князёў [[Друцкія-Горскія|Друцкіх-Горскіх]], а частка Зарэмцаў і Лагоў — да кн. [[Ямантовічы|Сямёна Ямантавіча Падбярэзскага]].