Алесь Звонак: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др →‎Жыццяпіс: вікіфікацыя
Радок 3:
== Жыццяпіс ==
 
'''Звонак Алесь''' (сапр. Звонак Пётар), нарадзіўся 14.02.1907  г. у горадзе [[Мінск]]у ў сям'і рабочага.
 
Выхоўваўся ў дзіцячым доме. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі (1925) накіраваны адказным сакратаром газеты «Чырвоная Полаччына». Узначальваў полацкую філію «Маладняка». З 1927  г. працаваў на Беларускім радыё, з 1929  г. - — у часопісе «Маладняк». У 1931  г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1934  г. - — аспірантуру Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе. Працаваў у АН БССР (1934-19351934—1935), у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1935-19361935—1936). У лістападзе 1936  г. арыштаваны, у 1937  г. асуджаны на 10 год зняволення, якое адбываў у лагерах Магаданскай вобласці. Пасля адбыцця тэрміну працаваў геолагам аб'екта, галоўным геолагам прадпрыемства (Магаданская вобласць). 29.12.1954  г. Вярхоўным судом рэабілітаваны. З 1955  г. жыве ў Мінску. Сябра СП СССР з 1936  г.
 
Узнагароджаны медалём.
 
З вершамі ў друку выступіў у 1925  г., а ў 1926  г. разам з Я.Бобрыкам і Я.Туміловічам выдаў зборнік «Пунсовае ранне». Аўтар зборнікаў вершаў «Буры ў граніце» (1929), «На лінію агню» (1932), «Мая Радзіма» (1935), «Табе адной» (1957), «Запаветнае» (1961, вершы і паэмы), «Россып» (1967), «Прадчуванне» (вершы і паэма, 1974), «Санеты» (1982), «Ружовая чайка» (1985), паэм «Каршун» (1930) і «Загай» (1931). У 1977  г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1987  г. - — «Сябрына: Выбраныя творы».
 
Выступае ў галіне крытыкі, драматурпі тэатра і кіно. Аўтар п'есы «Навальніца будзе» па матывах трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» (1960, пастаўлена ў 1959), сцэнарыяў навукова-папулярных фільмаў «Якуб Колас» (1962), «Вобразы і думы» (1965). У 1973  г. выдаў кнігу артыкулаў і ўспамінаў «Неспакойныя сэрцы».
 
Пераклаў на беларускую мову «Дуэль. Іоныч» А.Чэхава (1931), «Апошні з удэге» А.Фадзеева (з М.Хведаровічам, 1935), «Віцязь у тыгравай шкуры» [[Шата Руставелі|Ш. Руставелі]] (з М.Хведаровічам, 1966), зборнік лірыкі Д.Кугульцінава «Святло жанчыны» (1975), асобныя творы А.Пушкіна, М.Някрасава, М.Святлова, У.Лугаўскога, А.Пракоф'ева, Я.Смелякова, М.Галоднага, М.Рыльскага. М.Бажана, П.Тычыны, А.Малышкі, У.Сасюры, Т.Масэнкі, Р.Гамзатава, А.Туманяна, І.Бехера, У.Кавальскага, Ю.Славацкага і інш.
 
== Творы ==