Дзяржава тараскаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 36:
 
== Заняпад дзяржавы тараскаў ==
Даведаўшыся пра падзенне ацтэкскай імперыі, каконці Тангашуан II адправіў пасланцаў да іспанскіх пераможцаў. Некалькі іспанцаў адправіліся разам з імі ў Цынцунцан, дзе іх прадставілі кіраўніку і адбыўся абмен падарункамі. Іспанцы вярнуліся разам з залатымі прадметамі, што абудзіла цікавасць Картэса да дзяржавы тараскаў. У 1522 г. іспанскія войскі пад камандаваннем Крыстабаля дэ Аліда былі накіраваны на тэрыторыю Тараска і праз некалькі дзён дасягнулі Цынцунцана. Войска тараскаў налічвала многія тысячы воінаў, магчыма, каля 100 тысяч, аднак у крытычны момант яно адмовілася ад барацьбы.<ref>Gorenstein (1993, xiv).</ref> Тангашуан падпарадкаваўся іспанскай адміністрацыі, і за гэта атрымаў даволі шырокую аўтаномію. Гэта прывяло да дзіўнага двоеўладдзя, бо Картэс і Тангашуан лічылі сябе кіраўнікамі Мічаакан на працягу некалькіх наступных гадоў: насельніцтва плаціла даніну абодвум. Калі іспанцы выявілі, што Тангахуан аддаваў іспанцам толькі невялікую частку той даніны, якую ён атрымліваў з насельніцтва, супраць яго быў накіраваны вядомы сваёй жорсткасцю Нуньё дэ Гусман, саюзнікам якога стаў тарасканскі дваранін Дон Пэдра Панса Куініерангары. Тангашуан быў узяты ў палон і пакараны. Пачаўся перыяд гвалту і беспарадкаў. Дачка Тангашуана, Прынцэса Эрэндзіра, падняла паўстанне, але яно скончылася разгромам паўстанцаў. На працягу наступных некалькіх гадоў іспанскі ўрад прызначыў марыянетачных кіраўнікоў Тараска, аднак калі Нуньё страціў давер і быў адкліканы ў Іспанію, у Тараска быў накіраваны біскуп Васка дэ Кірога для навядзення парадку. Ён хутка заваяваў аўтарытэт у мясцовага насельніцтва, якое спыніла супраціў і прызнала іспанскае валадарства.
 
{{зноскі}}