Асцёр (прыток Сажа): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+Іпуць
Адкат версіі 790326 аўтарства Kikos (размова)упсс
Радок 21:
{{вызн|1=Асцёр}} — рака ў [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]] [[Расія|Расіі]] і [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], левы прыток [[Рака Сож|Сажа]]. Даўжыня 274 км, у т.л. у межаж Беларусі ~50 км. Вадазбору 3370 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,31 [[праміля|‰]].
 
'''Асноўныя прытокі''': [[Рака Сасноўка|Сасноўка]], [[Рака Іпуць|Іпуць]] (злева).
 
Пачынаецца на схілах [[Смаленскае ўзвышша|Смаленскага ўзвышша]] ў [[Рослаўскі раён|Рослаўскім раёне]] Смаленскай вобласці, цячэ па тэрыторыі [[Клімавіцкі раён|Клімавіцкага раёна]] Магілёўскай вобласці, вусце за 2 км на ўсход ад [[вёска Бель 1|в. Бель 1-я]] [[Крычаўскі раён|Крычаўскага раёна]]. На Беларусі цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапецападобная, шырыня 1,5—2 км. Схілы спадзістыя, радзей умерана стромкія, вышыня 10—25 м. Пойма двухбаковая, шырыня 0,2—0,3 км, у ніжнім цячэнні 0,3—0,5 км. У разводдзе затапляецца ў сярэднім і ніжнім цячэнні на глыбіню 1— 2,5 м тэрмінам да 8—12 сут. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань на Беларусі 20—30 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя.