Дыжон: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 77:
Дыжон быў ужо ў часы рымлян ўмацаваным месцам - Divio або Castrum Divionense; ў [[1183]] атрымаў гарадскія правы. [[Хрысціянства]] ў гэтыя месцы прынёс пакутнік Бянігн Дыжонскі, які лічыцца нябесным заступнікам горада.
 
Сваім палітычным значэннем ў Сярэднія стагоддзі Дыжон абавязаны рашэнню герцага Роберта I перанесці сюды сталіцу ўсёй Бургундыі. Тым не менш сапраўдны мастацкі і эканамічны росквіт Дыжона звязаны з кіраваннем бургундскіх герцагаў дынастыі Валуа ў XV стагоддзі. Менавіта тады ў горадзе працавалі выдатныя майстры [[готыка|готыкі]] на чале са скульптарам Слютэрам.
 
Пасля далучэння да Францыі У 1477 Дыжон заставаўся месцазнаходжаннем Бургундскага парламента. Калі [[Людовік XIV]] заваяваў Франш-Контэ, Дыжон з памежнага мястэчка ператварыўся ў буйны эканамічны і адміністрацыйны цэнтр. У Дыжоне нарадзіліся кампазітар [[Жан-Філіп Рамо]] і інжынер [[Аляксандр Густаў Эйфель]].
 
== Славутасці ==