Мая: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Мая — стваральнікі адной з самых старажытных цывілізацый Амерыкі (гл. [[цывілізацыя мая]]), якая існавала на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Мексікі, [[Гандурас]]а і [[Гватэмала|Гватэмалы]]. Узнікненне цывілізацыі мая цесна звязана з альмекскай культурай у Мексіцы. Старажытныя мая займаліся падсечна-агнявым земляробствам, вырошчвалі кукурузу, фасолю, гарбузы, таматы, карняплоды, бавоўнік; разводзілі індыкоў і [[сабака|сабак]], мяса якіх ішло ў ежу; займаліся таксама паляваннем, рыбалоўствам і пчалярствам. У 1 тыс. н.э. у народа мая з'явіліся гарады з каменнымі будынкамі. Вядома больш за 100 гарадоў, найбольш буйныя: Тыкаль, Капан, [[Чычэн-Іца]], [[Ушмаль]]. У 9 ст. большасць гарадоў мая загінула, верагодна, у час ўварвання індзейскіх плямёнаў, якімі кіравалі [[тальтэкі]]. У 10 ст. на Юкатане з'явілася новая мая-тальтэкская дзяржава, якая пазней распалася на незалежныя гарады-дзяржавы. Пануючы пласт грамадства мая складалі ваенная арыстакратыя і жрэцтва, якое мела складаную іерархію. У мая захоўваліся перажыткі радавых адносін, было развіта рабства. Жыхары сёлаў, якія складалі тэрыторыю абшчыны, неслі розныя павіннасці. У гарадах было развіта рамеснае вытворчасць. Таксама значная была колькасць купцоў. Мая стварылі сваю іерагліфічныя пісьменнасць (гл. пісьмо мая), валодалі навуковымі ведамі ў галіне матэматыкі, медыцыны, астраноміі (у прыватнасці, дэталёва распрацаваным каляндаром паводле якога вызначаліся тэрміны сельскагаспадарчых работ). У рэлігіі мая асабліва шанаваліся боствы дажджу і ветру.
 
Аказалі супраціў іспанскай заваёве Юкатана іспанцамі, штоякая пачалася ў [[1527]] і зацягнулася на некалькі дзесяцігоддзяў. Неаднаразова паўставалі і пасля ўстанаўлення незалежнасці Мексікі (буйнейшыя выступленні ў 1847—1854, 1904).
 
Старажытныя будынкі мая, змешчаныя на стылабатах, — чатырохгранныя ступеністыя піраміды, на усечаных вяршынях якіх знаходзяцца невялікія храмы (напрыклад, «[[Храм Сонца]]» ў [[Паленке]], 2-я пал. 7 ст.), а таксама вузкія доўгія будынкі (рэзідэнцыі валадароў, жрэцтва і арыстакратыя), якія групуюцца вакол замкнёных двароў, і пляцоўкі для культавых гульняў. Скульптура (першапачаткова матэрыял — дрэва, затым — вапняк), прадстаўленая рэльефамі на сценах храмаў і стэлах (вельмі схематычнымі да 4 ст., больш натуральнымі ў 7 — пач. 8 ст.), атрымала асаблівае развіццё ў 2-й пал. 8 — 9 ст., калі ўтварыліся мясцовыя школы (Пэдрас-Неграс, Паленке, Капан і Кірыгуа). У гэты час з'явіліся ураўнаважаныя шматфігурную кампазіцыі, у якіх плоскі рэльеф свабодна спалучаўся з гарэльефам. Дасканаласці дасягнула дробная пластыка (статуэткі з тэракоты і вырабы з паўкаштоўных камянёў). Жывапіс мая прадстаўлены насценнымі роспісамі (яркія па колеры роспісы храма ў Банампаке, 2-я пал. 8 ст.) і малюнкамі на сасудах (міфалагічная або гістарычная тэматыка). Вядомыя малюнкі ў іерагліфічныя рукапісах мая (сярод іх сваім мастацкім узроўнем вылучаюцца малюнкі ў «Дрэздэнскага рукапісу»). У мая-тальтэкскі перыяд на паўвостраве Юкатан буйнымі архітэктурна-мастацкімі цэнтрамі былі гарады Чычан-Іца, Ушмаль і Маяпан.
 
== Літаратура ==