Мая: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Гісторыя народа Мая ==
Мая — стваральнікі адной з самых старажытных цывілізацый Амерыкі (гл. [[цывілізацыя мая]]), якая існавала на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Мексікі, [[Гандурас]]а і [[Гватэмала|Гватэмалы]]. Узнікненне цывілізацыі мая цесна звязана з альмекскай культурай у Мексіцы. Старажытныя мая займаліся падсечна-агнявым земляробствам, вырошчвалі кукурузу, фасолю, гарбузы, таматы, карняплоды, бавоўнік; разводзілі індыкоў і [[сабака|сабак]], мяса якіх ішло ў ежу; займаліся таксама паляваннем, рыбалоўствам і пчалярствам. У 1 тыс. н.э. у народа мая з'явіліся гарады з каменнымі будынкамі. Вядома больш за 100 гарадоў, найбольш буйныя: Тыкаль, Капан, [[Чычэн-Іца]], [[Ушмаль]]. У 9 ст. большасць гарадоў мая загінула, верагодна, у час ўварвання індзейскіх плямёнаў, якімі кіравалі [[тальтэкі]]. У 10 ст. на Юкатане з'явілася новая мая-тальтэкская дзяржава, якая пазней распалася на незалежныя гарады-дзяржавы. Пануючы пласт грамадства мая складалі ваенная арыстакратыя і жрэцтва, якое мела складаную іерархію. У мая захоўваліся перажыткі радавых адносін, было развіта рабства. Жыхары сёлаў, якія складалі тэрыторыю абшчыны, неслі розныя павіннасці. У гарадах было развіта рамеснае вытворчасць. Таксама значная была колькасць купцоў. Мая стварылі сваю іерагліфічныя пісьменнасць (гл. [[пісьмо мая]]), валодалі навуковымі ведамі ў галіне матэматыкі, медыцыны, астраноміі (у прыватнасці, дэталёва распрацаваным каляндаром паводле якога вызначаліся тэрміны сельскагаспадарчых работ). У рэлігіі мая асабліва шанаваліся боствы дажджу і ветру.
 
Аказалі супраціў іспанскай заваёве Юкатана, якая пачалася ў [[1527]] і зацягнулася на некалькі дзесяцігоддзяў. Неаднаразова паўставалі і пасля ўстанаўлення незалежнасці Мексікі (буйнейшыя выступленні ў 1847—1854, 1904).