Тры сястры (сельская гаспадарка): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
 
У лацінаамерыканскай сельскай гаспадарцы вядомы тэрмін «мільпа» ([[:es:Milpa]]) — гэта фермы, дзе ў вялікім маштабе выкарыстоўваецца сумеснае культываванне трох дадзеных культур. «Тры сястры» ўзаемна карысныя адна для адной. Парасткі фасолі могуць віцца па кукурузе, дзякуючы чаму адпадае неабходнасць у жэрдзях. Фасоль, як і ўсе [[бабовыя]], забяспечвае наяўнасць [[азот]]а ў глебе, а гарбуз распасціраецца па зямлі, загароджваючы яе ад сонечнага святла і не даючы расці пустазеллю. Больш за тое, гарбуз забяспечвае натуральнае [[мульчаванне]] глебы, ствараючы [[мікраклімат]], які ўтрымлівае вільгаць, а яго пакрытыя шыпікамі сцеблы адпужваюць шкодных насякомых. У кукурузе адсутнічаюць [[амінакіслоты]] [[лізін]] і [[трыптафан]], неабходныя чалавеку для сінтэзу [[бялок|бялкоў]] і [[ніацін]]а, але фасоль ўтрымлівае абодва гэтыя рэчывы і разам з кукурузай забяспечвае збалансаваны рацыён.
 
Вырошчванне «трох сясцёр» было распаўсюджана ў многіх дакалумбавых культурах. [[Анасазі]] змаглі культываваць іх нават у адносна засушлівых умовах. Сярод плямёнаў паўднёвага захаду, напрыклад, [[тэва]], вядомая «чацвёртая сястра» — мясцовая разнавіднасць [[клеоме]] (''[[Cleome serrulata]]''), якая расце ў [[Скалістыя горы|Скалістых гарах]]. Гэта расліна прыцягвае [[пчолы|пчол]], якія апыляюць фасолю і гарбуз.