Розніца паміж версіямі "Геаграфія"

66 байтаў выдалена ,  9 гадоў таму
арфаграфія, replaced: Гумбальдт → Гумбальт (2) using AWB
др (r2.7.1) (робат Мяняем: is:Landfræði)
(арфаграфія, replaced: Гумбальдт → Гумбальт (2) using AWB)
'''Геаграфія''' (ад {{lang-el|γη ([[Геа...|ге]])}} — Зямля і ''γραφειν (графеін)'' — пішу) — комплексная навука аб прычынах, заканамернасцях і рэаліях тэрытарыяльных адрозненняў прыроды, насельніцтва і гаспадаркі [[планета Зямля|планеты Зямля]].
 
Сучасная геаграфія ўяўляе сабой сістэму прыродазнаўчых і грамадскіх навук аб прыродных, сацыяльна-эканамічных і прыродна-гаспадарчых тэрытарыяльных комплексах (сістэмах) і іх кампанентах. [[Фізічная геаграфія]] вывучае прыродныя тэрытарыяльныя комплексы, [[Сацыяльна-эканамічная геаграфія|сацыяльна-эканамічная геаграфія]] — навука аб тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сістэмах. У сувязі з гэтым геаграфія адносіцца адразу да двух цыклаў навук: фізічная геаграфія — прыродазнаўчая навука, сацыяльна-эканамічная геаграфія — навука грамадская.
 
== Развіццё геаграфіі як навукі, важнейшыя геаграфічныя адкрыцці ==
Прарыў у адкрыцці еўрапейцамі новых земляў быў зроблены ў канцы XV ст. З гэтага часу пачалася эпоха [[Вялікія геаграфічныя адкрыцці|Вялікіх геаграфічных адкрыццяў]]. Вось найважныя з іх: дасягненне [[X. Калумб]]ам берагоў [[Амерыка|Амерыкі]] ([[1492]]), плаванне [[Васка да Гама|В. ды Гамы]] вакол Афрыкі да берагоў Індыі (1497-99), першае кругасветнае плаванне экспедыцыі [[Ф. Магелан]]а (1519-22), адкрыццё галандцамі берагоў [[мацярык Аўстралія|Аўстраліі]] (пач. XVII ст.), адкрыццё рускімі землепраходцамі [[Сібір]]ы і [[Далёкі Усход|Далёкага Усходу]] (кан. XVI—XVII стст.). Аднак у той час географы абмяжоўваліся толькі зборам інфармацыі аб краінах і морах.
 
У Новы час (XVII—XIX стст.) геаграфія стала развівацца, як навука аб тэрытарыяльных заканамернасцях. Нямецкі навуковец Б. Варэн прапанаваў падзяліць геаграфію на спецыяльную (занятую апісаннем асобных краін) і агульную (мае вывучаць агульныя геаграфічныя заканамернасці). Яго суайчыннік [[А. ГумбальдтГумбальт]] заснаваў вучэнне аб прыродных комплексах (ландшафтах) і вылучыў ландшафтныя зоны на Зямлі. Немец К. Рытэр прапанаваў падзяліць геаграфію на прыродазнаўчую і грамадскую галіны. У Новы час з'явіліся паняцці «фізічная геаграфія» ([[А. ГумбальдтГумбальт]]) і «эканамічная геаграфія» ([[М. Ламаносаў]]). Географ і падарожнік XIX стагоддзя [[П. П. Сямёнаў-Цян-Шанскі]] казаў, што прадмет вывучэння геаграфіі — прырода і дзейнасць чалавека, які змяняе прыроду.
 
Выбітныя падарожнікі Новага часу: брытанец [[Дж. Кук]], які паўторна адкрыў Аўстралію і здзейсніў шматлікія адкрыцці ў [[Акіянія|Акіяніі]]; расійскія мараплаўцы [[М. П. Лазараў]] і [[Ф. Ф. Белінсгаузен]], якія адкрылі [[Антарктыда|Антарктыду]]; шатландзец [[Д. Лівінгстан]] — даследчык [[Афрыка|Афрыкі]]; выхадцы з [[Беларусь|Беларусі]] — даследчыкі далёкіх краін: [[І. Д. Чэрскі]] (Сібір), [[І. Дамейка]] ([[Анды]]); [[нарвежцы|нарвежац]] [[Р. Амундсен]], які першым дасягнуў Паўднёвага полюса.
{{Link FA|lmo}}
{{Link FA|sl}}
 
[[ab:Географи]]
[[af:Geografie]]
64 554

праўкі