Міхаіл Андрэевіч Савіцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37:
Працаваў ў галіне станкавага і манументальнага жывапісу. У аснове твораў ваеннай тэматыкі асабістыя ўражанні ад гераічнай барацьбы народа супраць нямецкіх акупантаў, злачынстваў фашыстаў супраць чалавецтва. Значнае месца ў творчасці Савіцкага займаюць партрэты. Галоўнае месца ў творчасці 1990—2001 гадоў займае хрысціянская тэматыка.
 
Для мастака характэрна публіцыстычнае, эмацыйна-экспрэсіўнае расчыненне гістарычных і сучасных тэм («Песня», [[1957]]; цыклы «Гераічная Беларусь», [[1967]], «Лічбы на сэрца» (у аснову якога пакладзены ўспаміны і ўражанні пра нялюдскую жорсткасць у нямецкіх канцлагерах), [[1976]]; карціны «Партызанская мадонамадонна», «Легенда пра бацьку Міная», «Дзеці вайны» і інш.). Гэтыя палотны — паніхіда загінулым героям і гімн [[савецкі патрыятызм|патрыятызму]] савецкіх людзей.
 
Буйны скандал узнік пасля першай жа дэманстрацыі цыклу карцін «Лічбы на сэрца», прысвечаных жахам канцэнтрацыйных лагераў. На палатне «Летні тэатр», дзе бульдозер згортвае ў канаву трупы пакараных, побач з нямецкім карнікам, які смяецца і відаць, толькі што ажыццяўляўшым гэту экзэкуцыю, дагодліва хіхікае над там, што адбылося і чалавек у лагернай форме з характэрнымі яўрэйскімі рысамі і зоркай Давіда на грудзі. Ад мастака запатрабавалі прыбраць зорку, аднак ён адмаўляўся, але ў выніку па асабістай просьбе Машэрава змушаны быў саступіць.