Размовы:Бела-чырвона-белы сцяг: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Адказы на пастаўленыя праблемы
Радок 16:
:::За. Тым больш, што гэта нейкая крывадушнасць у размяжаванні ў гэтым пытанні на "нацыянальны" и "дзяржаўны". Вы што, лічыце, што ёсць людзі, якія, лічачы БЧБ нацыянальным, тым не меньш прагаласавалі за ЧЗ як за дзяржаўны? Ды й навогул, як вы збіраецеся даказваць, на якія крыніцы абапірацца, даказываючы яго "нацыянальнасць"? Вось фармуліроўка "часткай грамадстсва лічыцца нацыянальным" даволі нейтральная і аб'ектыўная.--[[Удзельнік:Alexander Amelchenko|Alexander Amelchenko]] 14:49, 12 Верасень 2007 (UTC)
::::: У прынцыпе, я за. Тут такое пытанне, што як бы яго ні сказаў па-іншаму, яно ўсё адно будзе няспраўджальным (а гэта ёсць адным з найважнейшых крытэрыяў для інфармацыі ў Вікіпедыі). [[Удзельнік:Mienski|Mienski]] 14:54, 12 Верасень 2007 (UTC)
 
Адказы на пастаўленыя праблемы:
 
Крывадушнасці, мяркую, тут няма, у англійскай культурнай прасторы гэта так, а ў нашай, савецкай і пост-савецкай, культурнай прасторы, слова "нацыянальны" набыло іншую канатацыю.
 
Дзяржаўны сімвал шматнацыянальнай дзяржавы зусім не абавязаны быць такім самым, як нацыянальны, хоць бы і тытульнай нацыі.
 
Абсалютна зразумела, што БЧБ не падтрымліваецца большасцю насельніцтва або большасцю беларусаў. Але таксама зразумела і тое, што гэта вельмі своеасаблівая з'ява ў беларускай гісторыі. Сціскаць яе значэнне да дзяржаўнасці 1991-95 проста неаб'ектыўна.
 
Фармулёўка "адзін з нацыянальных сімвалаў", мне здаецца, дазваляе дагадзіць усім. На жаль, не магу знайсці аўтарытэтнай фармулёўкі для нац. сімволікі (зрэшты, як ні дзіўна, а існуюць праблемы і з фармулёўкай нацыі). [[Удзельнік:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 15:24, 12 Верасень 2007 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Бела-чырвона-белы сцяг».