Барбарыс: Розніца паміж версіямі

11 байтаў дададзена ,  11 гадоў таму
дапаўненне
др (r2.7.1) (робат Дадаем: mrj:Барбарис)
(дапаўненне)
[[Выява:Illustration Berberis vulgaris0.jpg|thumb|200px|Барбарыс звычайны<br />''Berberis vulgaris'']]
 
'''Барбары́с''' ([[лацінская мова|па-лацінску]]: ''Berberis'')  — род кветкавых раслін сямейства барбарысавых.
 
У [[Беларусь|Беларусі]] дзікарослы 1 від — {{bt-bellat|барбарыс звычайны (''|Berberis vulgaris'')}}, расце на схілах у далінах рэк, на ўзлесках, у светлых лясах і хмызняках). Лістападны калючы куст вышынёй да 2  м з рабрыстымі прамастойнымі або дугападобнымі парасткамі. Кветкі жоўтыя, духмяныя, у павіслых гронках. Плады ягадападобныя, ярка-чырвоныя, падоўжаныя, сабраныя ў гронкі, збіраюць у [[верасень|верасні]] — [[кастрычнік]]у. Народныя назвы ''кіслец'', ''кіслянка''  — плады маюць вельмі кіслы смак. Багатыя [[вітаміны|вітамінамі]] [[вітамін C|C]] (до 53 мг%) і [[вітамін K|K]], [[цукры|цукрамі]] (да 7  %), кіслотамі ([[яблычная кіслата|яблычнай]], [[лімонная кіслата|лімоннай]], [[вінна-кіслая кіслата|вінна-кіслай]]  — да 7,5  %). Таксама ўтрымліваюць [[флаваноіды]], [[дубільныя рэчывы]], [[пектыны]], крыху [[алкалоіды|алкалоідаў]].
 
Раней барбарыс шырока выкарыстоўваўся ў беларускай шляхецкай кулінарыі. Яго сушылі, гатавалі [[варэнне]] (гронкамі ці асобнымі ягадамі) ў [[цукар|цукры]] і ў [[мёд]]зе, [[жэле]]. Салёны барбарыс нарыхтоўвалі позняй восенню і ўжывалі потым як гарнір, а таксама гатавалі з яго пікулі і салаты. У сусветнай кулінарыі найбольш вядомыя жэле, [[мармелад]]ы і джэмы з барбарысу (асабліва славутыя ў [[Францыя|Францыі]]), [[кісель|кісялі]], [[наліўка|наліўкі]] і [[лікёр]]ы; выкарыстоўваецца таксама і лісце барбарысу, якое надаецца на салаты. На [[Каўказ]]е з барбарысу гатуюць вострыя прыправы да мясных страў. У [[карэйская кухня|карэйскай]] і [[японская кухня|японскай]] кулінарыі папулярны блізкі сваяк барбарысу звычайнага, ''Berberis thunbergii''.
 
== Крыніцы ==
* {{Крыніцы/НашаЕжа|Белы|Барбарыс}}
 
{{няма таксанаміі}}
 
[[Катэгорыя:Барбарысавыя]]