Люксембургскі сад: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Люксембургскі сад''' (Jardin du Luxembourg) — палацава-паркавы ансамбль у цэнтры Парыжа, вядомая с...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:01, 23 чэрвеня 2011

Люксембургскі сад (Jardin du Luxembourg) — палацава-паркавы ансамбль у цэнтры Парыжа, вядомая славутасць горада. Былы каралеўскі, а цяпер дзяржаўны палацавы парк у парыжскім Лацінскім квартале займае плошчу ў 26 гектараў. У парку размешчаны Люксембургскі палац, у якім засядае Сенат, другая палата французскага парламента.


Люксембургскі сад з поўначы абмежаваны аднайменным палацам і «Малым палацам» (Petit Palais), які з'яўляецца афіцыйнай рэзідэнцыяй прэзідэнта Сената, аранжарэі і Люксембургскім музеем (Musée du Luxembourg), а з усходу - Парыжскай вышэйшай нацыянальнай школай горнай справы (Ecole des Mines). Сад можна ўмоўна падзяліць на дзве часткі: вакол палаца разбітыя яшчэ ў XVII ст. у строга геаметрычным парадку і ў класічным французскім стылі клумбы і тэрасы, ва ўсходняй і паўднёва-ўсходняй частцы паўстала больш позняя паркавая зона ў англійскім стылі.