Эйр (возера): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Возера Эйр''' (англ.: Lake Eyre) у рэдкія выпадкі свайго напаўнення з'яўляецца найбуйнейшым [[воз...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:49, 24 чэрвеня 2011

Возера Эйр (англ.: Lake Eyre) у рэдкія выпадкі свайго напаўнення з'яўляецца найбуйнейшым возерам Аўстраліі і самой нізкай яе кропкай - 20 м ніжэй за ўзровень мора. Гэта цэнтральная кропка шырокага басейна возера Эйр.

Возера названа ў гонар англічаніна, даследчыка Аўстраліі Эдварда Джона Эйра, які першым згайшоў яго ў 1840 годзе.

Возера размешчана ў пустыні цэнтральнай Аўстраліі, у паўночнай частцы штата Паўднёвая Аўстралія. Басейн возера Эйр ўяўляе сабой зачыненую сістэму, навакольнае ложа возера, ніжняя частка якога запаўняецца засоленым шчыльным пластом глебы з-за сезоннага выпарвання захопленых вод. Нават у сухі сезон у Эйры застаецца крыху вады, якая звычайна збіраецца ў невялікіх азёр, утвораных на салёным высмаглым ложы возера. Падчас сезону дажджоў рэкі з паўночна-усходу Квінслэнду цякуць у бок возера. Колькасць вады, якая прыносіцца мусонамі, вызначае, ці дойдзе вада да возера, і калі так, то наколькі глыбокім будзе возера. На возеры таксама бываюць невялікія і сярэдняга памеру паводкі з-за ліўняў, выпадаючых на навакольных тэрыторыях.

На возеры ёсць яхт-клуб.