Ліцвіны Севершчыны: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Літві́ны Се́вершчыны''' — назва беларускамоўнага насельніцтва паўднёва-заходніх паветаў ...
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9:
Самі сябе літвіны называлі “рускімі” і “казакамі”. Літвіны ўсведамлялі сваё адрозненне ад вялікарускага насельніцтва (“маскалі”, “кацапы” — у іхняй мове). Этнонім “[[беларусы]]” літвінамі не ўжываўся, бо на Чарнігаўшчыне ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя не было элітарнага беларускага нацыянальнага руху. Літвіны адрозніваліся ад суседняга вялікарускага і украінскага насельніцтва этнічнымі рысамі адзення (белыя даматканыя світкі, жаночы галаўны ўбор [[намітка]], мужчынскі — [[магерка]]), абрадамі і мовай (вельмі блізкая да гаворак Усходняй Гомельшчыны). Моўныя асаблівасці ў сельскай мясцовасці, з-за замкнёнасці сельскага жыцця ў мінулым і аддаленасці ад вялікіх адміністратыўна-палітычных і прамысловых цэнтраў у новы час, захоўваюцца па сённяшні дзень.
 
Тэрыторыя былой Чарнігаўскай губерні пасля [[Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя|рэвалюцыі]] была падзелена паміж [[РСФСР]] і [[УССР]] і былыя літвіны ўсведамляюць сябе зараз адпаведна [[рускія|рускімі]] і [[украінцы|украінцаміўкраінцамі]]. Толькі невялікая частка літвінаў Чарнігаўшчыны (жыхары вёскі Казацкія Балсуны былога Суражскага павету і некаторых іншых, што ўвайшлі ў склад [[БССР]]) была далучана да працэсаў кансалідацыі беларускай нацыі.