Канцылярыя Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармл.
др афармленне
Радок 1:
'''Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага'''  — орган дзяржаўнага кіравання ў [[ВКЛ]] пры [[вялікі князь літоўскі|вялікім князі]]. Асноўная функцыя  — дакументацыйнае забеспячэнне дзейнасці гаспадара і [[паны-рада|паноў-рад]]. Канцылярыя была створана пры [[вялікі князь літоўскі|вял. князі]] [[Вітаўт|Вітаўце]].
 
Кіравалася канцлерам. Выканаўчы апарат складалі [[пісар]]ы і [[дзяк]]і ([[падпісак|падпіскі]]) лікам, у розны час, ад дзесяці і болей, да некалькіх дзясяткаў. Унутранае разрозненне службоўцаў паводле галіны дзейнасці або тыпу дакументацыйнага забеспячэння амаль не існавала. Да 1-й пал. 1540-х гг. падзялялася на два моўныя аддзелы  — «руская канцылярыя» і «лацінская канцылярыя».
 
Ва ўмовах фактычнага існавання саслоўнай манархіі і моцнага класу феадалаў у ВКЛ, і ў адрозненне ад канцылярыяй цэнтралізаваных дзяржаў Заходняй Еўропы (а таксама і Маскоўскай дзяржавы часоў 1-й пал. 16 ст.), канцылярыя не мела самастойнасці дзеяння, і заставалася дапаможнай, выканаўча-тэхнічнай установай кіравання.
 
У 14—пач. 15 ст. дакументацыя выкарыстоўвалася пераважна ў замежнай палітыцы, рэдка  — у кантактах з членамі дынастыі. З 2-й пал. 15 ст. дакументацыя структурна ўскладнілася і набыла важнае значэнне ў зносінах улад ВКЛ з жыхарамі. Рэарганізаваная ў 1516—1522/1523  — рэзка скарочаны лік «рускіх» пісараў, быў фактычна ўведзены падзел пісараў-сакратароў на вядучых і дапаможных.
 
== Літаратура ==
* [[А. І. Груша|Груша А. І.]] Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гг. XV  — першай паловы XVI ст.  — Мн.: Беларуская навука, 2006.  — 215 с. ISBN 985-08-0725-3.
 
[[Катэгорыя:Вялікае княства Літоўскае]]