Еранім Стрыдонскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Еранім Стрыдонскі}}, свецкае імя {{вызн2|1=Герасім}}{{крыніца?}} ([[330]] — ~[[419]], [[Віфлеем]]) – пісьменнік-палеміст, філолаг, перакладчык на лацінскую мову тэкстаў [[Біблія|Бібліі]]. Тэкст яго перакладу, вядомы пад назваю Вульгаты, на [[Трыенскі царкоўны сабор|Трыенскім царкоўным саборы]] ([[1545]]) быў прызнаны кананічным, а сам Еранім лічыцца адным з вялікіх айцоў хрысціянскай царквы, якога [[каталіцкі касцёл]] прылічыў да святых.
 
Нарадзіўся ў [[Далмацыя|Далмацыі]] ў [[330]] у сям'і грэка або ілірыйца. У [[Рым]]е атрымаў выдатную для свайго часу адукацыю, потым наведаў іншыя навуковыя цэнтры. У 373 накіраваўся на [[Блізкі Усход]], папярэдне прыняўшы хрысціянства. Два гады правёў у [[Антыёхія|Антыёхіі]], пасля накіраваўся ў Халкідонскую пустыню, дзе аддаўся подзвігам [[аскетызм]]у, вывучэнню яўрэйскай і халдзейскай моў. Наведаўшы [[Палесціна|Палесціну]], Еранім накіраваўся ў [[Канстанцінопаль]], а адтуль зноў у Рым, дзе папа [[Дамас I, папа рымскі|Дамас I]] зрабіў яго сваім дарадчыкам. Пасля смерці папы (385) назаўсёды пакінуў сталіцу імперыі, вярнуўся ў Палесціну і пасяліўся ў [[Віфлеем]]е, дзе заснаваў мужчынскі манастыр, вучыў дзяцей і манахаў. Там ён сабраў вялікую бібліятэку, паглыбляў свае веды па старажытных мовах і літаратурах і займаўся перакладам Бібліі на лацінскую мову. Пераклад Ераніма, вядомы пад назвай Вульгаты, пасля афіцыйна быў прызнаны каталіцкай царквой кананічным. Ен напісаў шэраг палемічных твораў на розныя тэмы, тлумачэнняў да асобных біблейскіх кніг ([[кніга Быццё|«Быццё»]], [[кніга Эклезіяст|«Эклезіяст»]], [[Евангелле ад Мацвея]], [[Пасланні апостала Паўла]] і інш.), якія ў хрысціянскай літаратуры лічацца аднымі з найлепшых. Яго дагматычныя творы маюць востра палемічны характар, бо іх аўтар быў выдатным майстрам палемікі. За сваё жыццё Еранім напісаў каля 180 твораў. Памёр у Віфлееме каля 419. Праваслаўная царква называе яго блажэнным, а каталіцкая прылічыла да святых.<ref name="СкТв">Скарына Ф.: Творы... С. 140, 171.</ref>