Розніца паміж версіямі "Палац Шарлотэнбург"

няма тлумачэння праўкі
др (r2.7.1) (робат Дадаем: ru:Дворец Шарлоттенбург)
[[Выява:Schloss-Charlottenburg Schlosspark.jpg|thumb|300px|Сад Шарлотэнбург]]
[[Выява:Schloss Charlottenburg (Berlin).JPG|thumb|300px|Выгляд з боку вадаёма]]
'''Палац Шарлотэнбург''' ({{lang-de|Schloss Charlottenburg}}) — адзін з найбольш вытанчаных прыкладаў архітэктуры [[барока]] ў [[Германія|Германіі]]. Размешчаны ў [[Шарлотэнбург|аднайменным раёне]] [[Берлін]]а. Палац быў пабудаваны па загаду жонкі [[Фрыдрых I Гогенцолерн|Фрыдрыха I]], каралевы [[Сафія-Шарлота Гановерская|Сафіі Шарлоты]]. Першапачаткова палац насіў назву ''Літцэнбург'' ({{lang-de|Lietzenburg}}) і быў летняй рэзідэнцыяй, але паступова разросся ў масіўнае збудаванне. Галоўны ўваход у замак мае 48-мятровы купал, увянчаны пазалочанай статуяй Фартуны.
 
У галоўным крыле палаца размяшчаюцца апартаменты Фрыдрыха. Асаблівую цікавасць уяўляе зала прыёмаў — велізарнае памяшканне з высокімі [[скляпенне|скляпеннямі]], [[ніша]]мі і [[рэльеф, скульптура|барэльефамі]]. У самым канцы заходняга крыла знаходзіцца [[фарфор]]авая зала, якая змяшчае выдатны збор кітайскага фарфору.