Беларусізацыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 21:
У ходзе беларусізацыі развівалася новая галіна ў навуцы - беларусазнаўства.
 
Беларусізацыя прадугледжвала культурнае развіццё іншых нацыянальнасцей, якія жылі ў рэспубліцы. Былі створаны нацыянальныя Саветы ў месцах іх кампактнага пражывання. Выкладанне ў школах вялося на 8 нацыянальных мовах. Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў 20-я гады ажыццяўлялася ў сутычках розных сіл. Адны спрабавалі прыпыніць беларусізацыю, другія – фарсіраваць. Пытанні барацьбы з [[шавінізм]]ам і [[нацыяналізм]]ам абмяркоўваліся на з'ездах [[Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі|КП(б)Б]] і Пленумах ЦК. У 20-я гады партыйныя органы спрабуюць адыгрываць вядучую ролю ў правядзенні беларусізацыі, пачынаюць цягнуць навуку пад свой кантроль, руйнаваць яе нацыянальныя формы. Гэта асабліва праявілася ў адносінах да Інбелкульта, які страціў сваё першапачатковае прызначэнне.
 
Але нягледзячы на цяжкасці, плённа працавалі на ніве беларускага адраджэння паэт, празаік Цішка Гартны; пісьменнік М. Гарэцкі; гісторыкі [[Вацлаў Ластоўскі|В. Ластоўскі]], У. Ігнатоўскі, У. Пічэта; жывапісец і графік М. Філіповіч; стваральнік першага беларускага кінафільма "Лясная быль" Ю. Тарыч; аўтар першай п'есы на беларускай мове "Машэка" [[Е. Міровіч]]; кампазітар, аўтар Дзяржаўнага гімна БССР Н. Сакалоўскі і інш.