Розніца паміж версіямі "Мінога рачная"

1 байт дададзены ,  9 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др (Lampetra fluviatilis)
др
 
== Апісанне ==
Адзін з буйных прадстаўнікоў атрада - даўжыня цела дасягае 50 см, маса - 130 г. Цела падоўжанае, чэрвепадобнае, без лускі. Ззаду галовы паабапал целfцела размешчаныя па 7 жаберных адтулін. Маецца два спінных плаўнікі, другі з якіх пераходзіць у хваставы, грудныя і брушныя плаўнікі адсутнічаюць. Няпарная насавая адтуліна размешчана наперадзе вока. Адасобленыя сківіцы адсутнічаюць - рот у выглядзе присмоктвальнай круглявай варонкі. Па баках верхнясківічнай пласцінкі маецца па адным зубу, на ніжнясківічнай - 7 зубоў. Верхнія губныя зубы (ад 4 да 13) размешчаныя беспарадачна, маецца 3 унутраных бакавых зубы. Ад іншых відаў роду адрозніваецца адсутнасцю ніжніх губных і вонкавых бакавых зубоў. Лічынкі, якія вылупіліся з ікры, даўжынёй да 4 мм нагадваюць чарвякоў і маюць светла-жоўтую афарбоўку, а пасля лічынкі набываюць афарбоўку, маскіравалую іх у пяску і глеі. У дарослых міног спіна і бакі цёмна-шэрыя з металічным бляскам, бруха светла-жоўтае або матава-белае.
 
== Распаўсюджанне ==