Рэпрэсіі ў СССР: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др раздзелы
Радок 24:
 
== Рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне 1939—1941 гадоў ==
Рэпрэсіі супраць «класавых ворагаў» ажыццяўляліся (кастрычнік 1939 — чэрвень 1941) ў рамках савецкай праграмы грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў (нацыяналізацыя, калектывізацыя і інш.) на землях Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны пасля іх інкарпарацыі ў верасні 1939 году. Наогул, рэпрэсіі супраць былых польскіх грамадзянаў адбываліся незалежна ад нацыянальнасці, але ў адпаведнасці з сацыяльным складам насельніцтва гэтых земляў да 1939, большасць рэпрэсаваных склалі палякі. Стаўленне і дзейнасць кожнага асобнага чалавека звычайна не бралася пад увагу, арышты і дэпартацыі распаўсюджваліся на ўсіх грамадзян, якія ''падазраваліся'' ў нелаяльнасці да савецкай улады.
 
=== Масавыя арышты ===
Адным з першых рэпрэсіўных крокаў на былых польскіх тэрыторыях сталі масавыя арышты «сацыяльна небяспечнага элемента». Паводле сучасных даных, з верасня 1939 па чэрвень 1941 у заходніх абласцях БССР і УССР было арыштавана 107140 чалавек. Асобы беларускай нацыянальнасці складалі ў гэтай групе 8091 чал. (7,4 %), найбольшая колькасць беларусаў была арыштаваная на працягу 1940 г., агулам дасягнуўшы 4580 (6 %) .
 
=== Смяротныя пакаранні ===
Адной з катэгорый былых польскіх грамадзян, якія былі на асаблівай увазе савецкіх уладаў, былі афіцэры Войска Польскага і паліцыянты. Так, пастанова ЦК ВКП(б) (3.12.1939) наказвала арышт і ўзяцце на ўлік усіх кадравых польскіх афіцэраў. У выніку, толькі на сакавік 1940 у турмах заходніх абласцей БССР і УССР знаходзілася 18632 былых афіцэраў і паліцыянтаў; з іх 10685 вязняў былі запісаныя палякамі, а рэшта — беларусамі, яўрэямі, украінцамі і інш. На прапанову Л. Берыі і згодна з рашэннем Палітбюро ЦК ВКП(б) 11 тыс. чалавек з гэтай катэгорыі падлягалі расстрэлу. Паводле савецкіх даных на працягу красавіка—мая 1940 былі забітыя 7305 чалавек. Колькасць беларусаў сярод іх невядомая, паводле некаторых меркаванняў магла даходзіць да 15%.
 
=== Дэпартацыі ===
Адным са сродкаў рэпрэсій у Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне былі дэпартацыі насельніцтва ў аддаленыя рэгіёны Савецкага Саюза (Сібір і інш.). Гэтыя дэпартацыі, якія праводзіліся ў 1940—1941 гадах, закраналі людзей усіх нацыянальнасцяў, у тым ліку і беларусаў, дакладную колькасць якіх вызначыць немагчыма. Розныя ацэнкі вагаюцца ад 6% беларусаў і 4% «палешукоў»<ref name="fn1">Даныя польскага пасольства ў СССР (1942).</ref> беларусамі, да 7—8 %<ref name="fn2">Нататка Л. Берыі да I. Сталіна (15.1.1943), польскі гісторык Д. Бацькоўскі.</ref> і нават 13,4 % ад агульнай колькасці дэпартаваных з заходніх абласцей БССР і УССР.
 
==== Дэпартацыі ў Заходняй Беларусі ====
У Заходняй Беларусі дэпартацыі адбываліся ў чатыры этапы.
 
Першая дэпартацыя была здзейсненая 23 лютага 1940, калі былі вывезеныя 33749 асаднікаў і 17561 службоўцаў лясной варты. Агульная колькасць леснікоў-беларусаў складала 1540 чал. (8,1 %), а паводле даных савецкіх крыніц, сярод цывільных асаднікаў Заходняй Беларусі беларусы налічвалі 4,9 % (на люты 1940).
 
Другая дэпартацыя была здзейсненая 13 красавіка 1940, калі былі вывезены 26777 чалавек, галоўным чынам — паліцыянты, ураднікі, настаўнікі, святары, удзельнікі антысавецкага руху і сябры некамуністычных партый. Большасць дэпартаваных складалі палякі па нацыянальнасці.
 
Трэцяя дэпартацыя (29 чэрвеня 1940) распаўсюджвалася на ўцекачоў з цэнтральных ваяводстваў Польшчы (22879 чалавек). Пераважную большасць сярод іх складалі асобы яўрэйскага паходжання, беларусаў было 1703 чалавекі.
 
Чацвёртая дэпартацыя адбывалася ў чэрвені 1941, вывезена 22353 чалавекі.
 
== Крыніцы ==
* Нікалас Вакар. Ліквідацыя беларускага нацыяналізму