Еўратунэль: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Еўратунэль''', '''Тунэль пад Ла-Маншам''' (фр. tunnel sous la Manche, англ. Channel Tunnel, таксама часам проста ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:13, 6 ліпеня 2011

Еўратунэль, Тунэль пад Ла-Маншам (фр. tunnel sous la Manche, англ. Channel Tunnel, таксама часам проста Euro Tunnel) — чыгуначны двухшляховы тунэль, даўжынёй каля 51 км, з якіх 39 км пад пралівам Ла-Манш. Злучае кантынентальную Еўропу з Вялікабрытаніяй чыгуначным паведамленнем. Дзякуючы тунэлю стала магчыма наведаць Лондан адправіўшыся з Парыжа ўсяго за 2 гадзіны 15 хвілін, у самым тунэлі цягнікі знаходзяцца ад 20 да 35 хвілін. Быў урачыста адкрыты 6 мая 1994 года.

Адзін час ён утрымліваў званне самага працяглага тунэля ў свеце, у гэтай якасці яго змяніў тунэль «Сэйкан» - самым доўгім дзеючым чыгуначным тунэлем у свеце.

Амерыканскае таварыства інжынераў-будаўнікоў абвясціла Еўратунэль адным з сямі цудаў свету сучаснасці.