Жазэф Луі Лагранж: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Жазеф Луі Лагранж''' (фр. Joseph Louis Lagrange, італ. Giuseppe Lodovico Lagrangia; 25 студзеня 1736, Турын - [[10 к...'
(Няма розніцы)

Версія ад 01:12, 9 ліпеня 2011

Жазеф Луі Лагранж (фр. Joseph Louis Lagrange, італ. Giuseppe Lodovico Lagrangia; 25 студзеня 1736, Турын - 10 красавіка 1813, Парыж) — французскі матэматык, астраном і механік італьянскага паходжання. Нараўне з Эйлерам - лепшы матэматык XVIII стагоддзя. Асабліва праславіўся выключным майстэрствам ў галіне абагульнення і сінтэзу назапашанага навуковага матэрыялу.

Аўтар класічнага трактату «Аналітычная механіка», у якім усталяваў фундаментальны «прынцып магчымых перасоўванняў» і завяршыў матэматызацыю механікі. Унёс грандыёзны ўклад у развіццё аналізу, тэорыі лікаў, тэорыю верагоднасцяў і лікавыя метады, стварыў варыяцыйны падлік.