Крэўскі замак: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Belarus-Kreva_Castle-Tower_3.jpg|thumb]]
'''КРЭЎСКІ ЗАМАК''', комплекас абарончых збудаванняў каля вёскі [[Крэва]] [[Смаргонскі раён|Смаргонскага раёна]] Пабудаваны ў XIV ст.(ёсць падставы меркаваць, што будаўніцтва пачалося ў канцы XIII ст.) каля сутокаў рэк Краўлянка і Шляхцянка. Асноўная частка збудаванняў замка была размешчана на балоцістым поплаве, палова абарончых муроў узведзена на штучна расшыранай пясчанай дзюне.
 
Замак у плане няправільны чатырохвугольнік, абнесены мураванымі сценамі. Паўночная сцяна даўжынёй 85 м, усходняя - 108,5 м, паўднёвая - 71,55 м, заходняя - 97,2 м. Таўшчыня сцен 2,5-3 м, вышыня каля 12-13 м. Сцены да ўзроўню баявой галерэі вымураваны з палявога каменю, на вышыні каля 7 м ад паверхні сцены па вонкавым перыметры аблямаваны поясам каля 2 м з буйнапамернай цэглы. Замак па рагах меў 2 вежы. Паўночная, Княжацкая вежа, амаль квадратная ў плане (18,65 х 17 м) выступае за перыметр абарончых муроў. У вежы было не менш за 4 паверхі і склеп-турма ўнізе, пераходы паміж імі існавалі ў тоўшчы сцен. Па дыяганалі ад Княжацкай вежы знутры да закавых муроў была прыбудавана Малая вежа памерамі 11 х 10,65 м. Сцены да вышыні 3 м вымураваны з камянёў, вышэй - з цэглы. Уяздная брама знаходзілася ў паўднёва-ўсходняй сцяне. На замкавым двары размяшчалася кузня, жылыя пабудовы, мелася сажалка.
[[Image:Belarus-Kreva_Castle-Wall.jpg|thumb|left]]
 
Крэўскі замак быў сведкам і месцам многіх гістарычных падзей. Ужо ў хуткім часе пасля будаўніцтва ён быў абстраляны каменным ядрамі (іх знайшлі пад час раскопак ля заходняй сцяны), была спалена баявая галерэя. У [[1382]] ў падзямеллі паводле загаду вялікага князя [[ВКЛ]] [[Ягайла|Ягайлы]] быў задушаны яго дзядзька вялікі князь [[Кейстут]] - прэтэндэнт на вялікакняжацкі трон. У [[1385]] ў замку выпрацоўваліся ўмовы [[Крэўская унія|Крэўскай уніі 1385]] - аб'яднання ВКЛ і Польшчы пад уладай вялікага князя Ягайлы. У [[1433]] Крэўскім замкам авалодаў вялікі князь [[Свідрыгайла]], які прэтэндаваў на вялікакняжацкі трон. У 1503-06 замак неаднойчы асаджалі і значна пашкодзілі перакопскія татары, але хутка ён быў адбудаваны. У [[1519]] ў ходзе глыбокага рэйду на Беларусь Крэва захапілі маскоўскія ваяводы. У другой палове XVI ст. ў Крэўскім замку жыў збеглы рускі князь Андрэй Курбскі. Паступова замак траціў абарончае значэнне.