Адкрыць галоўнае меню

Змены

2 байты выдалена ,  8 гадоў таму
Выява паказвае блакітнага колеру вулканічны выкід, які працягнуўся на 100 км па паверхні Іо. Блакітны колер выкіду азначае прысутнасць газу дыяксіду серы і «снега», які кандэнсаваўся з газу, бо газ пашыраецца і астывае. Малюнкі паказваюць таксама, што выкід Ра Патэра (''Ra Patera'') палае ў цемры, магчыма дзякуючы флюарэсцэнцыі серы і іонаў кіслароду, створаных разбурэннем малекул дыяксіду серы энергетычнымі часціцамі магнітасферы Юпітэра. Гэта вывяржэнне — прыклад новага тыпу вулканічнай актыўнасці, адкрыты Вояджэрам у 1979 г., — [[гейзер]]ападобнае вывяржэнне. Вулканічнае вывяржэнне на Зямлі не можа выкінуць матэрыялы на такую вялікую вышыню з-за наяўнасці атмасферы.
 
== Новыя факты з касьмічныхкасмічных апаратаў ==
 
Гэты здымак зроблены арбітальным апаратам Galileo у перыяд зь ліпеня па верасень [[1996]] года. Вобласць мае шырыню ў 11 420 км, з шыратой ліній каардынатнай сеткі ў 30 градусаў. Змёрзлы двухвокіс серы здаецца белай і шэрай, у той час як жоўтыя і карычневыя колеры, верагодна, адпавядаюць іншым аблогам серы. Яркія чырвоныя паверхні з'яўляюцца абласцямі нядаўняга вулканічнага вывяржэння, рэчывы тут маюць высокую тэмпературу. Вулканы літаральна затапілі паверхню Іо лавай з серы. Але калі ўтвараецца двухвокіс серы, значыць тут на Іо маецца кісларод. Напэўна там ёсць і серавадарод і іншыя больш складаныя злучэнні і комплексы на базе серы.