Адрастэя (спадарожнік): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Адрастэя''' — унутраны спадарожнік Юпітэра, друг...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:54, 10 ліпеня 2011

Адрастэя — унутраны спадарожнік Юпітэра, другі па аддаленасці ад планеты пасля Метыды. Вядомы таксама як Юпітэр XV.

Адкрыццё

Быў выяўлены 8 ліпеня 1979 г. амерыканскімі астраномамі Дэвідам Джуітам і Эдвардам Даніэльсанам на здымках, атрыманых з міжпланетнай станцыі «Вояджэр-2», і атрымаў часовае абазначэнне S/1979 J 1. У 1983 годзе атрымаў афіцыйную назву ў гонар старажытнагрэчаскай багіні Адрастэі.