Амальтэя (спадарожнік): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Амальтэя''' — спадарожнік Юпітэра, найбуйнейшы ў...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:20, 10 ліпеня 2011

Амальтэяспадарожнік Юпітэра, найбуйнейшы ў сістэме Юпітэра пасля галілеевых спадарожнікаў.

Адкрыццё і назва

Амальтэя была адкрыта Эдуардам Барнардам 9 верасня 1892 года. Яна стала апошнім спадарожнікам, адкрытым з дапамогай непасрэднага назірання (а не метадам фатаграфіі) і першым спадарожнікам Юпітэра, выяўленым пасля адкрыцця галілеевых спадарожнікаў ў 1610 годзе.

Назва «Амальтэя» была зацверджана Міжнародным астранамічным саюзам у 1975, але нефармальна выкарыстоўвалася і раней па прапанове К. Фламарыёна. Да 1975 спадарожнік быў таксама вядомы пад пазначэннем «Пяты спадарожнік Юпітэра».

Амальтэя названая ад імя персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі - казы (у больш позніх варыянтах міфа - німфы), якая выгадавала малаком немаўля-Зеўса (у рымскім пантэоне - Юпітэра), хаваецца ад гневу свайго бацькі Кронаса (у рымскім пантэоне - Сатурна).