Зыгмунт Вінцэнтавіч Нагродскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др тыпагр.
Радок 1:
'''Зыгмунт Вікенцьевіч НАГРОДСКІ''' ([[1866]], в. Зулова Уценскага пав., [[Літва]] — [[25.3]].[[1937]]) — беларускі паэт і культурны дзеяч.
 
Праводзіў культурна-асветную работу сярод віленскіх рамеснікаў, прапагандаваў творы беларускіх пісьменнікаў, у т.л. [[Ф. Багушэвіч]]а, з якім сябраваў. Нелегальна распаўсюджваў «Дудку беларускую» Багушэвіча, у [[1896]] перавыдаў гэты зборнік. У [[1901]] зняволены ў пецярбургскі астрог. Удзельнічаў у беларускім адраджэнскім руху, матэрыяльна падгрымліваў выданне [[Наша ніва (1906)|«Нашай нівы»]]. У 1920-я г. на ўласныя сродкі заснаваў «Народнае выдавецтва», якое выпускала танныя кніжкі для масавага чытання, у т.л. «Гутаркі і песенькі» [[У. Сыракомля|У. Сыракомлі]] (1929). Аўтар напісанай на беларусім фальклорна-этнаграфічным матэрыяле п'есы «На каляды» (з падзагалоўкам «Народны абразок з ваколіц Зулова з 1876 года», на беларускай і польскай мовах; пастаўлена ў Вільні ў [[1936]]). Вядомы яго верш «На памяць зычліваму для сям'і» (1900, на смерць Ф. Багушэвіча) і верш-прамова «Пастароньцесь, мае братцы..,братцы…», зачытаная ім у 1912 у фальварку Барэйкаўшчьша (каля Вільні) на адкрыцці помніка У. Сыракомлю. Аўтар успамінаў пра Ф. Багушэвіча.
 
Творы З. Нагродскага зберагаюцца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы і Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.