Белавежская пушча (нацыянальны парк): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
прырода
Радок 29:
 
Нацыянальны парк створаны ў мэтах захавання эталонных і ўнікальных прыродных комплексаў і аб'ектаў прыроды, правядзення навуковых даследаванняў, распрацоўкі і ўкаранення навуковых метадаў аховы прыроды і прыродакарыстання, экалагічнай асветы і рэкрэацыйнай дзейнасці.
 
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» размешчаны ў басейне Заходняга Буга на вышынях 160-180 м над узроўнем мора. Рэльеф тут спадзіста-ўзгорысты, раўнінныя ўчасткі чаргуюцца з асобнымі ўзвышшамі і паніжэннямі. Вышэйшым пунктам з'яўляецца гара паблізу пас. [[Поразава]] (242,5 м), самым нізкім – урэз р. [[Правая Лясная]] (143,6 м). Большасць рэк маюць шыротную скіраванасць (Правая Лясная, [[Нараў]], [[Нараўка]]) і адносяцца да басейна Балтыйскага мора. Іх вытокі знаходзяцца непасрэдна ў межах ляснога масіва, альбо ў балотах непадалёк. Паблізу паўночна-ўсходняй ускраіны пушчы праходзіць водападзел паміж рэкамі басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў. Там добра захавалася Дзікае балота, якое ў Еўропе з'яўляецца адным з самых буйных нізінных балот мезатрофнага тыпу.
 
Натуральных азёр на тэрыторыі нацыянальнага парка няма. Але ёсць больш 10 штучных вадаёмаў. Самымі вялікімі сярод іх з'яўляюцца вадасховішчы Лядское і Хмелеўскае, створаныя на месцы нізінных балот у паўднёвай частцы нацыянальнага парка.
 
Па дадзеных шматгадовых назіранняў Каменюкской метэастанцыі, сярэднегадовыя тэмпературы (5,1° - 8,5°C). Сярэднія тэмпературы самага цёплага месяца (ліпень) складаюць 17,4°, самога халоднага (студзень) -4,5°. Максімальная і мінімальная тэмпературы дасягаюць значэнняў у 36,4° і -40,1°, адпаведна. Ападкаў выпадае каля 653 мм, прычым асноўная іх частка (66%) прыходзіцца на цёплы перыяд.
 
Пушча — былая паляўнічая гаспадарка польскіх каралёў (з XV ст.) і рускіх цароў (XVIII — пач. ХХ ст.). У [[1939]] абвешчана дзяржаўным запаведнікам. У 1957-91 мела статус запаведна-паляўнічай гаспадаркі, была месцам паляванняў для прадстаўнікоў высокай савецкай наменклатуры і іх замежных гасцей. З [[1991]] нацыянальны парк. У [[1992]] ўключана [[ЮНЕСКА]] ў спіс аб'ектаў [[сусветная спадчына|сусветнай спадчыны]]. З [[1993]] [[біясферны запаведнік]].