Цвярское княства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
арфаграфія
Радок 1:
{{вызнч|1=Цвярское княства}}, {{вызн2|1=Вялікае княства Цвярское}} ўзнікла на землях, заселеных смаленскімі [[крывічы|крывічамі]], у ХІІІ ст. і існавала амаль да канца XV ст.
 
[[Горад Цвер]] узнік у ХІІ ст. і спачатку належаў Ноўгараду, а з 1209 перайшоў пад уладу Уладзіміра-Суздальскага княства. У пачатку ХІІІ ст. Цвер — удзел Пераяслаў-Залескага княства. Пасля разгрому Уладзіміра-Суздальскай зямлі мангола-татарамі і падзелу спадчыны вялікага князя Яраслава Усеваладавіча (які загінуў у [[Залатая Арда|Ардзе]]) атрымлівае ў [[1247]] незалежнасць  — пры князе Яраславе Яраславічы, родным браце Аляксандра Неўскага. З 1264 ён становіцца вялікім князем Уладзімірскім. У наступным годзе ў Цвяры ўзнікае епіскапская кафедра, якую ўзначаліў былы полацкі епіскап Сімяён. Другім цвярскім епіскапам у 1289-13161289—1316 быў Андрэй, сын полацкага князя [[Гердзень|Гердзеня]]. Усё гэта садзейнічала ўзвышэнню Цвяры.
 
У 1285 князем Міхаілам Яраславічам, яго маці княгіняй Аксінняй і епіскапам Сімяёнам закладзены каменны Спаскі сабор, асвечаны ў 1290. Гэта быў кафедральны, галоўны храм новай краіны. Спаскі сабор стаў першым каменным храмам на тэрыторыі Паўночна-Усходняй Русі пасля татарскага разгрому [[1238]]. Такім чынам, Цвер апярэдзіла Маскву ў галіне каменнага будаўніцтва. Яшчэ адну каменную царкву пачалі будаваць цверцы ў 1323 ў Фёдараўскім манастыры. У XIV ст. у Цвяры на беразе Волгі стаяў яшчэ адзін храм Міхаіла Архангела. У 1369 князь Міхаіл Аляксандравіч умацаваў Цвер драўляным крамлём, а ў 1372 ўзвёў вакол земляны вал. Таксама ў Цвяры вяліся і ўласныя летапісы, некаторыя дайшлі да нашых дзён (напр. "«Хроніка Георгія Амартола"»).
 
Цвярское княства вяло актыўную барацьбу з [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавай]] за вялікае уладзімірскае княжанне і за палітычную гегемонію на Русі, у гэтай барацьбе часта атрымлівала падтрымку [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]], з якім, зрэшты таксама часта ваявала (1285 і інш.). Перадусім ішла барацьба за кантроль над раёнам [[Горад Ржэў|Ржэва]] на Верхняй Волзе, у якім пазней да сярэдзіны XX ст. захоўваліся беларускія гаворкі і іншыя беларускія этнаграфічныя прыкметы (гл. [[Тудаўляне]]).
Радок 15:
У 1370 маскоўскі князь Дзмітрый зноў нападае на Цвер. Альгерд робіць другі паход на Маскву і бярэ яе ў аблогу 6 снежня 1370, У гэты час цвярскі князь атрымлівае ў Ардзе ярлык на валоданне Уладзімірскім княствам. У 1372 войскі ВКЛ начале з [[Вітаўт]]ам і Кейстутам зноў уварваліся ў Масковію, каб падтрымаць свайго хаўрусніка. У 1375 маскоўскі князь Дзмітрый арганізаваў паход на Цвер, мабілізаваўшы вайсковыя дружыны 19 удзельных князёў. Цвярскі князь Міхаіл мужна абараняўся, аблога Цвяры доўжылася 5 тыдняў, але горад не здаваўся. Тады захопнікі разбурылі і знішчылі іншыя паселішчы вакол горада. Князь Міхаіл прапанаваў памірыцца, што і было зроблена.
 
У 1385 цвярскі князь Васіль Міхайлавіч ажаніўся на дачцэ кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча і сувязі з дынастыяй Гедзімінавічаў зноў узмацніліся. Гэтаму спрыяла і тое, што сын віцебскага князя і цвярской княжны [[Ягайла]] ў 1386 стаў польскім каралём.
 
Найбольшы росквіт эканомікі і культуры цвярской дзяржавы прыпадае на першыя дзве трэці XV ст, калі ў Масковіі ішлі доўгія грамадзянскія войны і набегі на Цвер спыніліся. У пачатку XV ст. цвярскі князь Іван Міхайлавіч чаканіць свае грошы. Шырокая слава ідзе пра цвярскіх гарматнікаў. Цвярскія купцы гандлявалі з гарадамі Прыбалтыкі і Каўказа, Блізкага Усходу і Сярэдняй Азіі. Найбольш вядомы з іх — [[Афанасій Нікіцін]], які ў 1466-72 здзейсніў вандроўку ў Індыю.
 
Апошні росквіт дзяржавы адбываецца пры князі Барысе Аляксандравічы. Аднак пры Іване ІІІ Масковія зноў узмацнілася, вызвалілася ад ардынскай залежнасці і захапіла землі Ноўгарада. Наступіла чарга і Цвяры. Спачатку Масква схіліла на свой бок частку мясцовых баяраў. У верасні [[1485]] войскі Івана ІІІ атачылі Цвер. Вялікі князь літоўскі і кароль польскі [[Казімір Ягайлавіч|Казімір]], нягледзячы на саюзныя абавязкі паводле дамоваў 1449 і 1484, не падтрымаў асаджаных. Праз некалькі дзён падкупленыя баяры перайшлі на бок Масквы і цвярскі князь Міхаіл Барысавіч з невялікай дружынай здолеў дабрацца да межаў ВКЛ, а яго маці, княжну Настассю ўзялі ў палон і вывезлі ў Маскву. "«І так скончылася Вялікае Княства Цвярское" –» — адзначыў летапісец у Валынскім кароткім летапісе.
 
{{літ|1=Белы А. Вялікае княства Цвярское // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2. Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0
Радок 37:
[[sv:Lista över storfurstar av Tver]]
[[tr:Tver Prensliği]]
[[uauk:Тверське Князівство]]
[[zh:特维尔大公]]