Гауда: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Гауда перанесена ў Горад Гауда
Няма тлумачэння праўкі
Радок 74:
 
== Славутасці ==
 
Самі галанцы жартуюць, што горад вядомы на весь свет 2 славутасцямі: сырам і царквой Groote Kerk. Сапраўды, Гауда перш за ўсё асацыюецца з вядомым сырам [[«Гауда»]], які вырабляўся дзесяткамі мясцовых фермаў на працягу многіх стагоддзяў і дасягнуў піка сваёй папулярнасці ў Галандыі ўжо да XIX стагоддзя. У сеняшні час сыр «Гауда» з'яўляецца аднім з самых вядомых і папулярных галандскіх сыроў, не мае патэнтнай аховы і вырабляецца ў многіх краінах свету, у тым ліку і ў [[Беларусь|Беларусі]].
 
Царква Groote Kerk (Святога Яна) была пабудавана каля [[1485]] і перабудавана пасля пажару ў [[1552]]. Царква Groote Kerk з'яўляецца самай працяглай царквой у Галандыі - 123 метры ў даўжыню. Акрамя грандыёзных памераў ў царкве Св. Яна маецца ўнікальная арнаментальная славутасць - 70 каляровых вітражоў з біблейскімі і гістарычнымі сюжэтамі, самы стары з якіх быў выраблены ў сярэдзіне 16 стагоддзя. Самыя старыя - шэдэўры братоў Дзірка і Ваўтера Крабетх. Вітражы былі выкананы ў два этапы: калі царква была каталіцкай і пасля [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]; самыя старажытныя 12 вітражоў ставяцца да 1555-1573 гг. На 25-м акне намаляваны Вільгельм Маўклівы, які вызваліў горад [[Лейдэн]]. Ён падарыў гораду вітраж для 22-га вокны, а яго адвечны магутны супернік Філіп II Іспанскі, не жадаючы адстаць, замовіў 2 іншых вітража, дзе ён прадстаўлены са сваёй жонкай [[Марыя_Цюдор|Марыяй Цюдор]] ў сцэне "Апошняй вячэры".
Каля царквы Groote Kerk знаходзіцца Рыначная плошча (Markt), якая доўгі час была месцам для продажу сыра. Зарас на плошчы таксама праводзяцца сырныя кірмашы.
 
На Рыначнай плошчы месціцца гарадская ратуша (Stadhuis), якая была пабудавана ў [[1448]]. Ратуша вызначаецца гатычнай архітэктурай, доўгі час у ей знаходзіся гарадскі савет, толькі некалькі дзесяцігодзяў таму з пераездам савета ў сучасны будынак, ратуша стала выконваць функцыю музея.
 
Каля царквы Groote Kerk размясцілася гарадская бальніца 14 стагоддзя, цяпер муніцыпальны музей «Прытулак Катарыны». У ім палатны Яна Стейна і Фердынанда Бола, працы імпрэсіяністаў Гаагскай школы суседнічаюць з калекцыямі хірургічных інструментаў 18 стагоддзя і скрупулёзна ўзноўленымі інтэр'ерамі старадаўніх палат для псіхічнахворых.
 
Сасупраць гарадской ратушы (Stadhuis) знаходзіцца Весавая палата (Waag). Палата была пабудавана ў [[1667]] знакамітым Пітэрам Постам (сярод яго праектаў - каралеўскі палац у Гаазе). Доўгі час выконвала функцыю вясоўні, цяпер гарадскі музей.
 
 
 
[[Катэгорыя:Гарады Нідэрландаў]]