Белы бусел: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
афармленне
Радок 33:
| падвід =
| без рангу =
| навуковая назва = {{bt-bellat|btname|Ciconia ciconia|[[Linnaeus]], 1758}}
| назва боксу таксонаў =
| тэкст боксу таксонаў =
Радок 46:
}}
 
'''Бусел белы''' ({{lang-la|Ciconia ciconia}})  — буйная балотная птушка з сямейства [[Бусліныя|бусліных]].
 
== Агульная характарыстыка ==
Самы вядомы прадстаўнік буслоў. Белая птушка з чорнымі канцамі крылаў, доўгай шыяй, доўгай тонкай чырвонай дзюбаю і доўгімі чырванаваты нагамі. Белае пер’епер'е галавы, шыі і цела кантрастуе з чорнымі пер’яміпер'ямі крылаў, якія ў сонечным святле адсвечваюць зялёным і пурпуровым. Невялікі кавалак голай скуры чорнага колеру на галаве знаходзіцца вакол карычневага вока. Калі крылы ў бусла складзеныя, ствараецца ўражанне, што ўся задняя частка цела бусла чорная. Адсюль яго ўкраінская назва  — '''черногуз'''. Па афарбоўцы самкі не адрозніваюцца ад самцоў, але крыху меншыя па памеры. Рост белага бусла складае 100—125  см, размах крылаў 155—200  см. Маса дарослай птушкі дасягае 4  кг.
 
Птушаняты маюць дзюбу шэрага колеру і тусклыя чырвоныя ногі. Яны таксама маюць апярэнне з шараватым адценнем — у адрозненне ад сваіх снежна-белых бацькоў. Працягласць жыцця белага бусла ў сярэднім складае 20 гадоў.
 
Вельмі лёгка адрозніць і голас буслоў — своеасаблівае гучнае клацанне дзюбай, падобнае на стук двух драўляных палак.
 
Лягчэй за ўсё можна ўбачыць бусла на яго гняздзе, але не цяжка заўважыць гэтых птушак, калі яны палююць на вільготных лугах або на свежаскошаных палетках на грызуноў, земляных чарвякоў, лічынак насякомых, яшчарак і амфібій. Гнёзды белых буслоў маюць вялікія памеры і звычайна збудаваны на высокіх апорах, якія дазваляюць не толькі добры падлёт да гнязда, але агляд наваколля. У Еўропе буслы з’яўляюццаз'яўляюцца ўжо з сакавіку, а адлятаюць на зімоўку да канца жніўня.
 
Еўрапейскія белыя буслы будуюць свае гнёзды на пабудовах чалавека з Сярэднявечча. Гнёзды можна знайсці на дахах дамоў і гаспадарчых пабудоў, трубах комінаў, воданапорных вежах, слупах электра- і тэлефоннай сувязі, мурах і спецыяльна збудаваных для буслоў пляцоўках. Звычайна буслы кожны год вяртаюцца гнездаваць на тое самае месца, або недалёка ад яго. Такім чынам, некаторыя месцы выкарыстоўваюцца птушкамі на працягу сотняў гадоў! Маладыя птушкі стараюцца вярнуцца і загнездаваць як мага бліжэй да месцаў, дзе яны вылупіліся.
Радок 64:
Белы бусел з'яўляецца сімвалам Беларусі. Маючы яго на ўвазе Беларусь клічуць «Краінай пад белымі крыламі». Народная традыцыя забараняе рабіць шкоду гнязду бусла.
 
Белы бусел карыстаецца асаблівай павагай у беларусаў, яму будавалі аснову для гнязда  — буслянкі. Яго лічылі ахоўнікам жытла ад Перуна, узорам суладнага сямейнага жыцця, вешчуном вясны. Паводле колераў апярэння  — белы з дадаткам чырвонага і чорнага  — бусел жывы носбіт нацыянальнай сімволікі колераў, характэрнай для беларускага нацыянальнага строю.
 
Буслы сяліліся побач з хатамі. Дзеці, якія ўвесь час назіралі за гэтымі птушкамі, бачылі, што буслы заўсёды нешта нясуць у сваё гняздо  — ці то шчэпку якую, галінку, ці то вужа, жабу, якая трапечацца ў дзюбе. Натуральна, дзеці лёгка могуць паверыць у тлумачэнне, што іхняга браціка ці сястрычку прынёс бусел.
 
== У Сеціве ==
 
* [http://www.springalive.net/be-by/springalive/stork - Белы бусел]{{ref-be}}
* [http://news.belta.by/by/news/society?id=448695 - Беларуская чыгунка запускае новы фірменны поезд «Белы бусел»]{{ref-be}}
* [http://nn.by/?c=ar&i=29996 - Нацбанк уводзіць у абарачэнне манеты «Белы бусел»]{{ref-be}}
* [http://birdwatch.by/news/1184 - Птушкі ў духоўнай культуры беларусаў]{{ref-be}}
 
{{пачатак артыкулу:Біялогія}}