Алена Сяргееўна Саннікава: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Алена Сяргееўна Саннікава''' (нар. 12 чэрвеня 1980, Наваполацк) — беларуская лыжніца, уд...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:53, 20 ліпеня 2011

Алена Сяргееўна Саннікава (нар. 12 чэрвеня 1980, Наваполацк) — беларуская лыжніца, удзельніца двух Алімпійскіх гульняў. Спецыялізуецца ў дыстанцыйных гонках.

Кар'ера

У Кубку свету Саннікава дэбютавала ў снежні 2000 года, у лістападзе 2001 года першы раз трапіла ў трыццатку лепшых на этапе Кубка свету, у эстафеце. Усяго мае на сваім рахунку 19 трапленняў ў трыццатку лепшых на этапах Кубка свету, 10 у асабістых і 9 у камандных спаборніцтвах. Лепшым вынікам у выніковым агульным заліку Кубка свету, з'яўляецца для Саннікавай 70-е месца ў сезоне 2007-08.

На Алімпіядзе-2006 у Турыне стала 43-ай у дуатлоне 7,5 7,5 км, 29-ай у гонцы на 10 км класікай, 15-ай у эстафеце і 35-ай у мас-старце на 30 км.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы прымала ўдзел у чатырох гонках: 10 км каньком - 43-е месца, дуатлоне 7,5 7,5 км - 38-е месца, эстафета - 10-е месца, мас-старт на 30 км - 38-е месца.

За сваю кар'еру прымала ўдзел у пяці чэмпіянатах свету, лепшы вынік 9-е месца ў эстафеце на чэмпіянаце 2009 года, а ў асабістых гонках - 15-е месца ў мас-старце на 30 км на чэмпіянаце 2007 года.