Анатоль Іверс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др афармленне
Радок 1:
'''Анатоль ІВЕРС''', сапр.: '''Іван Дарафеевіч МІСКО''' ([[15 мая]] [[{{ДН|||1912]]}}, в. Чамяры, цяпер Слонімскі р-н — [[{{ДС|26 кастрычніка]] [[|10|1999]]}}, [[Слонім]]) — беларускі паэт.
 
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У час [[1СВ|1-й сусветнай вайны]] сям'я, як і многія аднавяскоўцы, у 1914 г. выехала ў бежанства і вярнулася ў 1918 г. У 1926 г. паступіў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]]. За ўдзел у рэвалюцыйна-вызваленчым руху быў выключаны з Віленскай (1928), [[Клецкая беларуская гімназія|Клецкай]] (1929) і [[Навагрудская беларуская гімназія|Навагрудскай]] (1931) гімназій. З 1931 г. у Чамярах пад наглядам польскай паліцыі. Пачаў пісаць пад псеўданімам ''Анатоль Іверс'', адсылаючы ў тагачасную беларускую прэсу. З 1935 г. служыў у Войску Польскім, тымчасова памешчык забіў яго маці. Пасля [[Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР|ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР]] працаваў літаратурным работнікам слонімскай раённай газеты «Вольная праца» (1939—1941). Сябра СП СССР з 1940 г. У час Вялікай Айчыннай вайны — адзін з арганізатараў падпольнага антыфашысцкага руху, з ліст. 1943 г. — партызан брыгады ім. К. Ракасоўскага, у сакав. 1944 г. абраны сакратаром Слонімскага міжраённага антыфашысцкага камітэта. Выдаваў антыфашысцкую газету «Беларусь». Жонка А. Іверса загінула ў [[Калдычаўскі канцэнтрацыйны лагер|Калдычаўскім лагеры]], брат — у баі з акупантамі. У пасляваенныя гады савецкія ўлады доўгі час не прызнавалі слонімскую падпольную арганізацыю, А. Іверса некалькі разоў безпадстаўна звальнялі з працы. Потым працаваў у Слонімскім гарсавеце, у рэдакцыі раённай газеты «За перамогу камунізму», у лесахімічнай прамысловасці. У 1976—1984 г. — сакратар слонімскага раённага аддзялення Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Жыў у Слоніме. Быў знаёмы і шчыра сябраваў з [[Аляксандра Бергман|Аляксандрай Бергман]], [[Сакрат Яновіч|Сакратам Яновічам]], [[Віктар Швед|Віктарам Шведам]], [[Міхась Хмялеўскі|Міхасём Хмялеўскім]], [[Георгій Валкавыцкі|Георгіем Валкавыцкім]] і інш. творчымі людзьмі Польшчы.