Розніца паміж версіямі "Размовы:Ота фон Бісмарк"

няма тлумачэння праўкі
:::: Галоўнае каб шукалася. Калі гэта незалежыць ад назвы артыкула, дык якая па вялікім рахунку розніца. Тады гэта пытаннье хутчэй эстэтычнае - стракатасць ці аднастайнасць. Калі ж залежыць, тады пытанне ў тым ці ісці за неведаннем большасці і рабіць стракатыя назвы - "Бісмарк, Ота фон", але "Напалеон Банапарт", бо мала хто ведае, што Бісмарка звалі Ота, а Напалеон гэта імя, а было яшчэ прозвішча - Банапартэ. Ці ўсёж прытрымлівацца энцыклапедычнай аднастайнасці. --[[User:MaximLitvin|MaximLitvin]] 19:27, 26 November 2006 (UTC)
::::: Пошукавае поле знойдзе ў кожным разе. Ці гэта будзе выглядаць лепей у спісах -- цяжка сказаць. Мне пераважна здаецца, што так. [[User:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 19:43, 26 November 2006 (UTC)
::::: Вось яшчэ прапушчаны аспект -- форма запісу назвы артыкулу як імя ў натуральным (для мовы) парадку, але з усімі загалоўнымі ў прозвішчы (Ота фон БІСМАРК, ДЭН Сяопін) мае купу прэцэдэнтаў у шматмоўных дак-тах і базах, і трохі паляпшае ўспрыйманне ў спісах. А паказ ключа ў выбарках ("катэгорыях") ВікіМедыі нязменны (заўсёды назва артыкулу), таму варта б даць туды дадатковую сэнсавую ношу... [[User:Yury Tarasievich|Yury Tarasievich]] 08:34, 27 November 2006 (UTC)