Бадгіс (правінцыя): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Бадгіс''' (дары بادغیس Bādġīs, пушту بادغیس) — правінцыя на паўночным захадзе Афганістана....'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:10, 23 ліпеня 2011

Бадгіс (дары بادغیس Bādġīs, пушту بادغیس) — правінцыя на паўночным захадзе Афганістана. Мяжуе на поўдні з правінцыяй Герат, на паўночным усходзе з Фарь'яб, а на ўсходзе з правінцыяй Гор.


Гісторыя

Назва правінцыі паходзіць ад персідскага слова «бадхез», які азначае «месца, дзе зараджаецца вецер». Правінцыя была ўтворана ў 1964 годзе з частак правінцый Герат і Мейманех. Калі ўлада ў Афганістане ўзяў рух «Талібан», то Бадгіс стаў адным з апошніх захопленых імі вілаетаў. Мясцовае таджыкскае насельніцтва не моцна сімпатызавала талібам-пуштунам, і таму ў 2001 годзе «Паўночны альянс» хутка ўзяў правінцыю пад свой кантроль.