Тамаш Тамашавіч Грыб: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''ГРЫБ Тамаш Тамашавіч''' (19 сакавіка 1895 - 25 студзеня 1938) - беларускі грамадска-палітыч...
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''ГРЫБ Тамаш Тамашавіч''' ([[19 сакавіка]] [[1895]] - [[25 студзеня]] [[1938]]) - беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч.
Нарадзіўся ў вёсцы [[Вёска Паляны|Паляны]] на [[Астравецкі раён|Астравеччыне]] ў беднай [[сяляне|сялянскай]] сям'і. Вучыўся ў [[Санкт-Пецярбург|Пецярбургскім]] [[псіханеўралогія|псіханеўралагічным]] інстытуце, дзе зблізіўся з [[еларускі нацыянальны рух|беларускім рухам]]. З [[1914]] года - у войску, удзельнік [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]]. Дэлегат [[Першы Усебеларускі з'езд|І Усебеларускага з'езда]] ([[снежань]] [[1917]] года), на якім быў арыштаваны [[Савецкая ўлада|савецкімі ўладамі]]. Адзін з аўтараў [[Устаўныя граматы Беларускай Народнай Рэспублікі|Устаўных грамат БНР]], сябра [[Рада Беларускай Народнай РэспублікіБНР|Рады БНР]] і яе [[Выканкам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі|Выканкама]] ([[1918]]), займаў пасады міністра земляробства і міністра ўнутраных спраў. Уваходзіў у [[Цэнтральная беларуская вайсковая рада|Цэнтральную Беларускую вайсковую раду]]. Адзін з лідэраў [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]]. Удзельнік [[Трэці Усерасійскі з'езд Саветаў|3-га Усерасійскага з'езда]] [[Саветы|Саветаў]] (1918). У 1918 годзе чытаў лекцыі на [[Курсы беларусазнаўства ў Мінску (1918)|курсах беларусазнаўства]] ў [[Мінск]]у. У пачатку [[1919]] года выдае ў [[Вільня|Вільні]] газету "[[Грамадзянін (1919)|Грамадзянін]]". З [[красавік]]а 1919 года - у [[Гродна|Гродне]], дзе супрацоўнічае ў газеце "[[Родны край (1919)|Родны край]]", затым - у Мінску. Двойчы ў 1919 годзе зняволены [[Польшча|польскімі]] ўладамі за беларускую незалежніцкую дзейнасць. У канцы [[1920]] года выязджае ў [[Коўна]], удзельнічае тут у выданні газеты "[[Сялянская доля (Коўна)|Сялянская доля]]". Удзельнік [[Першая Усебеларуская нацыянальна-палітычная канферэнцыя|Усебеларускай палітычнай канферэнцыі]] ([[Прага]], [[1921]]). З [[1922]] года - у [[Чэхія|Чэхіі]]. Скончыў [[філасофія|філасофскі]] факультэт [[Карлаў універсітэт|Карлава універсітэта]] ([[1928]]). Стварыў у Празе [[Беларускае культурнае таварыства імя Ф. Скарыны]]. Актыўна працаваў у суполцы [[Беларускі студэнцкі саюз|Беларускага студэнцкага саюза]]. Удзельнічаў у працы [[Беларуская Рада ў Празе|Беларускай Рады ў Празе]]. З [[1930]] года працаваў тут у [[Славянская бібліятэка ў Празе|Славянскай бібліятэцы]]. У [[1934]] - [[1938]] гадах - загадчык [[Беларускі замежны архіў у Празе|беларускага замежнага архіва ў Празе]]. Друкаваў артыкулы на тэмы гісторыі, грамадскай думкі, нацыянальна-палітычнага жыцця Беларусі ў часопісах "[[Студэнцкая думка]]", "[[Золак]]", "[[Iskry Skaryny]]". Перакладаў публіцыстыку з [[руская мова|рускай]] і [[чэшская мова|чэшскай]] моваў. Складаў [[бібліяграфія|бібліяграфію]] [[беларусазнаўства]].