Розніца паміж версіямі "Аляксандр Ісаевіч Салжаніцын"

На фронце вёў вайсковыя дзённікі, шмат пісаў, адсылаў свае творы маскоўскім літаратарам для рэцэнзавання; у 1944 годзе атрымаў добразычлівы водгук [[Барыс Лаўранёў|Б. А. Лаўранёва]].
 
=
=== Арышт і зняволенне ===
На фронце Салжаніцын працягваў цікавіцца грамадзкім жыццём, аднак стаў крытычна ставіцца да Сталіна (за «перайначанне [[Марксізм-ленінізм|ленінізму]]»); у ліставанні са старым сябрам (Мікалаем Віткевічам) непаважна выказваўся пра «Пахана», пад якім угадваўся Сталін, захоўваў у асабістых рэчах складзеную разам з Віткевічам «рэзалюцыю», у якой параўноўваў сталінскія парадкі з [[прыгоннае права|прыгонным правам]] і казаў пра стварэнне пасля вайны «арганізацыі» для аднаўлення так званых «[[Уладзімер Ленін|ленінскіх]]» норм. Лісты выклікалі падазрэнне вайсковай [[цэнзура|цэнзуры]], і ў лютым [[1945]] Салжаніцын і Віткевіч былі арыштаваныя.
 
Чэскі журналіст Т. Ржэзач (аўтар распаўсюджванай на Захадзе кнігі «Спіраль здрады Салжаніцына», якая з'явілася «вынікам добрасумленнае працы аўтара і настойлівай сумеснай працы з ім супрацоўнікаў 10 Управы МУС ЧССР і 5 Управы КГБ СССР»<ref>ЭКСПЭРТНАЯ ВЫСНОВА ДА ПАСЕДЖАННЯ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДУ РФ 26 траўня 1992 г. http://www.memo.ru/history/exp-kpss/Chapter5.htm</ref>), вылучыў версыю пра «самаданос», у якім Салжаніцын, апрача сябе, абвінаваціў чатырох чалавек, адзін з якіх, Н.Віткевіч, быў асуджаны на дзесяць год<ref>Салжаніцын абвяргае ўсе такія абвінавачанні: «Поцемнікі святла не шукаюць». http://www.rusk.ru/st.php?idar=310414{{ref-ru}}</ref>.
 
Пасля арышту Салжаніцын быў дастаўлены ў Маскву; 27 ліпеня завочна асуджаны [[Асобая Нарада пры НКВД СССР|Асобай нарадай]] да 8 год [[ГУЛАГ|выпраўленча-працоўных лагероў]] (па [[58 артыкул Угалоўнага кодэксу РСФСР|артыкуле 58]], пункт 10, частка 2, і пункт 11 Крымінальнага Кодэксу РСФСР).
 
У жніўні накіраваны ў лагер у Новы Ерусалім, 9 верасня [[1945]] пераведзены ў лагер «Калужскія Вароты».
 
У чэрвені [[1946]] запатрабаваны ў сістэму спецтурмаў 4-га Спецаддзелу НКУС, у верасні накіраваны ў спецінстытут для зняволеных ([[Шарашка|«шарашку»]]) пры авіяматорным заводзе ў [[Рыбінск]]у, праз пяць месяцаў — на «шарашку» ў [[Загорск]], у ліпені [[1947]] — у аналагічную ўстанову ў [[Марфіна]] (пад Масквой). Працаваў па спэцыяльнасці — матэматыкам. У Марфіне Салжаніцын пачаў работу над аповесцю «[[Любі рэвалюцыю]]». Пазней заключныя дні на Марфінскай шарашцы апісаныя Салжаніцыным у рамане «[[У крузе першым]]», дзе сам ён выведзены пад імем [[Глеб Нержын|Глеба Нержына]], а ягоныя сукамернікі Дзмітрый Панін і Леў Копелеў — Дзмітрыя Салагдзіна і Льва Рубіна.
 
У снежні 1948 жонка завочна разышлася з Салжаніцыным.
 
У маі [[1950]] Салжаніцын быў этапаваны ў [[Бутырская турма|Бутыркі]] (раздрай з кіраўніцтвам «шарашкі»), у жніўні накіраваны ў [[Стэплаг]] — [[асобы лагер]] у [[Экібастуз]]е. У лагеры быў шахцёрам, муляром, ліцейнікам, некаторы час — брыгадзірам, удзельнічаў у забастоўцы. Пазней лагернае жыццё атрымае літаратурнае ўвасабленне ў аповедзе «[[Адзін дзень Івана Дзянісавіча]]», а страйк зняволеных — у кінасцэнары «[[Ведаюць ісціну танкі]]».
 
У перыяд канфлікту Салжаніцына з савецкімі ўладамі з'яўляюцца інспіраваныя КДБ публікацыі пра тое, што ён, знаходзячыся ў зняволенні, актыўна супрацоўнічаў з органамі МДБ. Тэкст аднаго з данясенняў<ref>[http://www.compromat.ru/main/kulturka/image/solzhenitsyn2.jpg Выява: Донос Ветрова]</ref>, нібыта напісаных ім пад псеўданімам Ветраў, быў надрукаваны<ref name=NKVD>Ф. Арнау. «Ветров, он же — Солженицын», Военно-исторический журнал, № 12, 1990{{ref-ru}}</ref> ў 1990. Сапраўднасць дакументу была дэклараваная нямецкім крымінолагам Франкам Арнаў, аднак афіцыйна не высветленая. Сам Салжаніцын прызнае, што пад ціскам даў пісьмовую згоду на супрацоўніцтва з лагернай адміністрацыяй і ўзяў на сябе абавязак даносіць пра падрыхтоўку зняволеных да пабегаў, але сцвярджае, што да сапраўднага супрацоўніцтва не дайшло:
<blockquote>…Так і абышлося. Ніводнага разу больш мне не давялося падпісацца «Ветраў». Але і сёння я паёжваюся, сустракаючы гэтае прозвішча<ref>Салжаніцын А. Архипелаг ГУЛАГ, т. 2 — М.: Центр «Новый мир» — 1990, с. 243.{{ref-ru}}</ref>.</blockquote>
 
Узімку 1952 у Салжаніцына выявілі [[рак]], ён быў праапераваны ў лагеры.
 
Вызвалены [[13 лютага]] [[1953]].
 
У зняволенні Салжаніцын цалкам расчараваўся ў [[марксізм]]е, з цягам часу паверыў у Бога і схіліўся да [[Праваслаўе|праваслаўна]]-[[патрыёт|патрыятычных]] ідэяў (поўнае адмаўленне [[камунізм|камуністычнай ідэалогіі]], роспуск [[СССР]] і стварэнне [[Славяне|славянскай]] дзяржавы на тэрыторыі Расіі, [[Беларусь|Беларусі]] і [[Украіна|Ўкраіны]], усталяванне ў новай дзяржаве [[аўтарытарызм|аўтарытарнага]] ладу з паступовым пераходам да дэмакратыі, накіраванне рэсурсаў будучай краіны на духоўнае, маральнае і рэлігійнае развіццё народа, у першую чаргу [[рускія|рускіх]]). Ужо на «шарашцы» вярнуўся да пісальніцтва, у Экібастузе складаў вершы, паэмы («[[Дарожанька]]», «[[Прускія ночы]]») і п'есы ў вершах («[[Палоннікі]]», «[[Пір пераможцаў]]») і завучваў іх напамяць.
 
Пасля вызвалення Салжаніцын быў накіраваны ў [[ссылка|ссылку]] на пасяленне «назаўжды» (сяло Берлік Кактарэкскага раёну [[Джамбульская вобласць|Джамбульскай вобласці]], паўднёвы [[Казахстан]])<ref>Па нараду 9-е ўправы МДБ ад 27 снежня 1952 № 9/2-41731.</ref>. Працаваў настаўнікам матэматыкі і фізікі ў 8-10 класах мясцовай сярэдняй школы імя Кірава.
 
У канцы 1953 здароўе рэзка пагоршылася, даследванне выявіла ракавую пухліну, у студзені [[1954]] ён быў накіраваны ў [[Ташкент]] на лячэнне, у сакавіку выпісаны са значным паляпшэннем. Хвароба, лячэнне, ацаленне і бальнічныя ўражанні леглі ў аснову аповесці «[[Ракавы корпус]]», якая была задуманая ўвесну [[1955]].
 
{{Асноўны артыкул|Ракавы корпус}}
 
У ссылцы напісаў п'есу «[[Рэспубліка Працы]]» (пра лагер), раман «[[У крузе першым]]» (пра сваё перабыванні на «шарашцы») і нарыс «[[Працершы вочы]] („Гора ад розуму“ зэкавымі вачыма)».
 
У чэрвені [[1956]] рашэннем Вярхоўнага Суду СССР Салжаніцын быў вызвалены без [[Рэабілітацыя|рэабілітацыі]] «за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства».
 
У жніўні [[1956]] вяртаецца са ссылкі ў Цэнтральную Расію. Жыве ў вёсцы [[Мільцава]] (паштовае аддзяленне [[Торфапрадукт]] [[Курлоўскі раён Уладзімірскай вобласці|Курлоўскага раёну Ўладзімірскай вобласці]]), выкладае матэматыку ў Мязінаўскай сярэдняй школе [[Гусь-Хрустальны раён Уладзімірскай вобласці|Гусь-Хрустальнага раёну]]. Тады ж сустрэўся са сваёй былой жонкай, якая канчаткова вярнулася да яго ў лістападзе 1956 (паўторна шлюб зарэгістраваны 2 лютага 1957).
 
6 лютага [[1957]] рашэннем [[Ваенная калегія Вярхоўнага суду СССР|Ваеннай калегіі Вярхоўнага суду СССР]] Салжаніцын рэабілітаваны<ref>Пасведчанне пра рэабілітацыю № 4н-083/57.</ref>.
 
З ліпеня 1957 жыве ў Разані, працуе настаўнікам астраноміі сярэдняй школы № 2.
 
=== Першыя публікацыі ===
Ананімны ўдзельнік