Аляксандр Ісаевіч Салжаніцын: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 87:
 
7 студзеня [[1974]] г. выхад «Архіпелагу ГУЛАГ» і меры «спынення антысавецкай дзейнасці» Салжаніцына былі абмеркаваныя на паседжанні Палітбюро. Пытанне было вынесенае на [[ЦК КПСС]], за высылку выказаліся [[Юры Андропаў|Ю.В.Андропаў]] і іншыя; за арышт і ссылку — Касыгін, Брэжнеў, Падгорны, Шалепін і іншыя; каб пакінуць і ставіцца са спагадай, каб Салжаніцын змяніў сваю пазіцыю з антысавецкай на супрацьлеглую — [[Мікалай Шчолакаў|М.А.Шчолакаў]] і інш. Перамагла думка Андропава. 12 лютага Салжаніцын быў арыштаваны і абвінавачаны ў здрадзе Радзіме. 13 лютага ён быў пазбаўлены савецкага грамадзянства і [[высылка|высланы]] з СССР (дастаўлены ў ФРГ самалётам). 29 сакавіка з СССР з'ехала і сям'я Салжаніцына.
 
=== Выгнанне ===
Неўзабаве пасля высылкі Салжаніцын здзесніў кароткае падарожжа па Паўночнай Еўропе, у выніку прыняўшы рашэнне часова пасяліцца ў [[Цюрых]]у, [[Швейцарыя]].
 
[[3 сакавіка]] [[1974]] г. у [[Парыж]]ы быў надрукаваны «Ліст правадырам Савецкага Саюзу»; вядучыя заходнія выданні і шмат якія дэмакратычна настроеныя дысідэнты ў СССР, улучна з [[Андрэй Сахараў|Сахаравым]], ацанілі «Ліст» як антыдэмакратычны, нацыяналістычны, які змяшчае да таго ж «небяспечныя памылкі»; адносіны Салжаніцына з заходняй прэсай працягвалі пагаршацца.
 
Улетку 1974 г. на ганарары ад «Архіпелагу ГУЛАГ» пісьменнік стварыў «Рускі грамадзкі Фонд дапамогі пераследваным і іхнім сем'ям» для дапамогі палітычным вязням у СССР (пасылкі і грашовыя пераводы ў месцы пазбаўлення волі, лягальная і нелягальная матэрыяльная дапамога сем'ям зняволеных).
 
У 1974—1975 гг. у Цюрыху Салжаніцын збіраў матэрыялы пра жыццё [[Ленін]]а ў эміграцыі (для эпапеі «Чырвонае Кола»), скончыў і выдаў мемуары «[[Бадалася цялё з дубам]]».
 
У красавіку 1975 г. пісьменнік здзейсніў разам з сям'ёй падарожжа па Заходняй Еўропе, пасля накіраваўся ў Канаду і ЗША. У чэрвені-ліпені 1975 г. Салжаніцын наведаў Вашынгтон і Ню-Ёрк, выступіў з прамовамі на з'ездзе прафсаюзаў і ў Кангрэсе ЗША. У сваіх выступах Салжаніцын рэзка крытыкаваў камуністычны рэжым і ідэялогію, заклікаў ЗША адмовіцца ад супрацоўніцтва з СССР і палітыкі «разрадки»; у той жа час пісьменнік яшчэ працягваў успрымаць Захад як саюзніка ў вызваленні Расіі ад «камуністычнага [[таталітарызм]]у».
 
У жніўні 1975 г. пісьменнік вярнуўся ў Цюрых і працягнуў працу над эпапеяй «Чырвонае кола».
 
У лютым 1976 г. Салжаніцын здзейсніў паездку па Вялікабрытаніі і Францыі, да гэтага часу ў ягоных выступах сталі заўважныя антызаходнія матывы. У сакавіку 1976 г. пісьменнік наведаў Іспанію. У нашумелым выступе па іспанскім тэлебачанні ён ухвальна выказаўся пра нядаўні рэжым [[Франсіска Франка|Франка]] і перасцярог Іспанію ад «вельмі хуткага прасоўвання да дэмакратыі». У заходняй прэсе ўзмацнілася крытыка Салжаніцына, вядучыя еўрапейскія і амерыканскія палітыкі абвяшчалі пра нязгоду з ягонымі поглядамі.
 
Ідэйныя рознагалоссі Салжаніцына з эміграцыяй «трэцяй хвалі» і заходнімі актывістамі [[Халодная вайна|Халоднай вайны]] асветленыя ў ягоных мемуарах «[[Патрапіла зярнятка паміж двух жорнаў]]».
 
У красавіку 1976 г. Салжаніцын з сям'ёй пераехаў у ЗША і пасяліўся ў гарадку [[Кавендыш]] (штат [[Вермонт]]). Пасля прыезду пісьменнік вярнуўся да працы над «Чырвоным Колам», дзеля чаго правёў два месяцы ў расійскім эмігранцкім архіве ў [[Інстытут Гувера|Інстытуце Гувера]].
 
=== Ізноў у Расіі ===