Розніца паміж версіямі "Аляксандр Ісаевіч Салжаніцын"

 
У гэты самы час у ЗША выйшаў зборнік «А.Салжаніцын. Выбранае»<ref>Чыкага, Russian Language Specialties (Russian Study Series, # 54)</ref>: «Адзін дзень…», «Качэтаўка» і «Матронаў двор»; у ФРГ у выдавецтве «[[Пасеў]]» — зборнік апавяданняў на нямецкай мове<ref>«Solshenizyn Alexander. …Den Oka-Fluss entiang. Funfzehn Kurzgeschijhten und eine Erzahlung», у перакладзе Мары Хольбэк</ref>.
 
=== Дысідэнцтва ===
Ужо да сакавіка [[1963]] Салжаніцын страціў прыхільнасць Хрушчова (непрысуджэнне [[Ленінская прэмія|Ленінскай прэміі]], адмова друкаваць раман «У крузе першым»). Пасля прыходу да ўлады [[Брэжнеў|Брэжнева]] Салжаніцын практычна страціў мажлівасць лягальна друкавацца і выступаць. У верасні [[1965]] [[КДБ]] сканфіскаваў архіў Салжаніцына з ягонымі найбольш антысавецкімі творамі, што пагоршыла становішча пісьменніка. Карыстаючыся пэўным бяздзеяннем улады, у [[1966]] г. ён пачаў актыўную грамадзкую дзейнасць (сустрэчы, выступы, інтэрвію замежным журналістам). Тады ж пачаў распаўсюджваць ў [[самвыдат|самвыдаце]] і свае раманы «У крузе першым» і «[[Ракавы корпус]]». У лютым [[1967]] г. Салжаніцын таемна скончыў мастацкае дасьледванне «[[Архіпелаг ГУЛАГ]]».
 
У маі 1967 г. Салжаніцын разаслаў «Ліст з'езду» да [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюзу пісьменнікаў СССР]], у якім запатрабаваў зліквідаваць цэнзуру і рэабілітаваць многіх рэпрэсаваных пісьменнікаў (з беларускае дэлегацыі яго падтрымалі толькі [[Васіль Быкаў]] і [[Алесь Адамовіч]], з якімі ён сышоўся ў сярэдзіне 1960-х)<ref name="Аксак"/>. Пасля «Лісту» ўлады сталі ўспрымаць Салжаніцына сур'ёзна. У [[1968]] г., калі ў ЗША і Заходняй Еўропе былі надрукаваныя раманы «У крузе першым» і «Ракавы корпус», што прынеслі пісьменніку агромністую папулярнасць, савецкая прэса пачала прапагандысцкую кампанію супраць аўтара. У [[1969]] г. Салжаніцын быў вылучаны на [[Нобелеўская прэмія|Нобелеўскую прэмію па літаратуры]]. Прэмія была прысуджаная не яму, але неўзабаве пасля гэтага ён быў выключаны з Саюзу пісьменнікаў СССР. Пасля выключэння Салжаніцын стаў адкрыта абвяшчаць пра свае праваслаўна-патрыятычныя перакананні і рэзка крытыкаваць уладу. У [[1970]] Салжаніцын ізноў вылучаны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, і гэтым разам быў ёй уганараваны. Пісьменнік не мог атрымаць гэтую прэмію ў Стакгольме, баючыся, што не зможа вярнуцца ў СССР. Таму прэмія знайшла яго толькі ў 1974 годзе, ужо пасля дэпартацыі. У савецкіх СМІ была арганізавана магутная прапагандысцкая кампанія супраць Салжаніцына, улады прапанавалі яму з'ехаць з краіны, але ён адмовіўся.
 
Яшчэ ў жніўні [[1968]] Салжаніцын пазнаёміўся з [[Наталля Святлова|Наталляй Святловай]], у іх распачаўся раман. Салжаніцын стаў патрабаваць разводу з першай жонкай. З надзвычайнымі цяжкасцямі развод быў здзейснены 22 ліпеня 1972. Неўзабаве Салжаніцыну ўдалося зарэгістраваць шлюб са Святловай, нягледзячы на супрацьдзеянне ўладаў (шлюб даваў яму мажлівасць [[прапіска|прапісацца]] ў Маскве). У іх нарадзілася трое дзяцей: Ермалай (1970 г.нар.), [[Ігнат Салжаніцын|Ігнат]] (1972) і Сцяпан (1973).<ref>Aikman, David. ''Great Souls: Six Who Changed a Century'', p.172-3. Lexington Books, 2003, ISBN 0739104381.</ref>
 
[[11 чэрвеня]] [[1971]] у [[Парыж]]ы выйшаў раман Салжаніцына «[[Жнівень Чатырнаццатага]]», які быў неадназначна ўспрыняты чытачамі праз яскрава выразныя праваслаўна-патрыятычныя погляды аўтара.
 
З яшчэ большым непаразуменнем быў сустрэты «[[Вялікапосны ліст]]» [[Патрыярх Пімен|Патрыярху Пімену]] ([[1972]])<ref>[http://www.krotov.info/acts/20/1970/1972solzh.html Аляксандар Салжаніцын. «Великопостное письмо» Патриарху Пимену. Крестопоклонная неделя 1972 г.]{{ref-ru}}</ref> пра праблемы Царквы, у падтрымку выступу архіепіскапа Калужскага [[Ермаген (Голубеў)|Ермагена (Голубева)]].
 
У [[1972]]—[[1973]] Салжаніцын працаваў над эпапеяй «Чырвонае Кола», актыўнай дысідэнцкай дзейнасьці не вёў.
 
У жніўні-верасні [[1973]] адносіны між уладай і дысідэнтамі абвастрыліся, што закранула і Салжаніцына.
 
23 жніўня [[1973]] Салжаніцын даў вялікае інтэрвію замежным карэспандэнтам. У гэты ж дзень КДБ затрымаў адну з памочніц пісьменніка [[Лізавета Варанянская|Лізавету Варанянскую]]. У ходзе допыту яна выдала месцазнаходжанне аднаго асобніку рукапісу «Архіпелагу ГУЛАГ» і, вярнуўшыся дахаты, [[самазабойства|павесілася]]. 5 верасня Салжаніцын даведаўся пра здарэнне і распарадзіўся пачаць друкаванне «Архіпелагу» на Захадзе (у эмігранцкім выдавецтве [[YMCA-Press]]). Тады ж ён даслаў кіраўніцтвуу СССР «Ліст правадырам Савецкага Саюзу», у якім заклікаў адмовіцца ад камуністычнай ідэялогіі і зрабіць крокі па пераўтварэнні СССР у рускую нацыянальную дзяржаву. З канца жніўня ў заходняй прэсе друкавалася вялізная колькасць артыкулаў у абарону дысідэнтаў і, у прыватнасці, Салжаніцына.
 
У СССР была разгорнутая магутная прапагандысцкая кампанія супраць дысідэнтаў. 24 верасня КДБ цераз былую жонку Салжаніцына препанаваў пісьменніку афіцыйную публікацыю аповесці «Ракавы корпус» у СССР у абмен на адмову ад друку «Архіпелагу ГУЛАГ» за мяжой. (У пазнейшых успамінах Наталля Рашатоўская адмаўляе ролю КДБ і сцвярджае, што спрабавала дабіцца пагаднення між уладамі і Салжаніцыным са сваёй уласнай ініцыятывы.) Аднак Салжаніцын, сказаўшы, што не пярэчыць супраць надрукавання «Ракавага корпусу» ў СССР, не паказаў і жадання звязваць сябе сакрэтнай дамоўленасцю з уладамі. (Розныя апісанні звязаных з гэтым паведамленняў месцяцца ў кнізе Салжаніцына «Бадалася цялё з дубам» і ва ўспамінах Н.Рашатоўскай «АПН — я — Салжаніцын», надрукаваных пасля смерці Рашатоўскай.) У канцы снежня 1973 г. было абвешчана пра выхад у свет першага тому «Архіпелагу ГУЛАГ». У савецкіх сродках масавай інфармацыі пачалася чарговая масіраваная кампанія ачарнення Салжаніцына як здрадніка радзімы з кляймом «літаратурнага ўласаўца». Упор рабіўся не на рэальны змест «Архіпелагу ГУЛАГ» (мастацкае даследваньне савецкай лагерна-турэмнай сістемы 1918—1956), якое ўвогуле не абмяркоўвалася, а на салідарызацыю Салжаніцына са «здраднікамі радзімы падчас вайны, паліцаямі і ўласаўцамі».
 
{{Асноўны артыкул|Архіпелаг ГУЛАГ}}
 
У СССР, у гады застою, «[[Жнівень Чатырнаццатага]]» і «[[Архіпелаг ГУЛАГ]]» (як і першыя раманы) распаўсюджваліся ў [[самвыдат|самвыдаце]].
 
7 студзеня [[1974]] г. выхад «Архіпелагу ГУЛАГ» і меры «спынення антысавецкай дзейнасці» Салжаніцына былі абмеркаваныя на паседжанні Палітбюро. Пытанне было вынесенае на [[ЦК КПСС]], за высылку выказаліся [[Юры Андропаў|Ю.В.Андропаў]] і іншыя; за арышт і ссылку — Касыгін, Брэжнеў, Падгорны, Шалепін і іншыя; каб пакінуць і ставіцца са спагадай, каб Салжаніцын змяніў сваю пазіцыю з антысавецкай на супрацьлеглую — [[Мікалай Шчолакаў|М.А.Шчолакаў]] і інш. Перамагла думка Андропава. 12 лютага Салжаніцын быў арыштаваны і абвінавачаны ў здрадзе Радзіме. 13 лютага ён быў пазбаўлены савецкага грамадзянства і [[высылка|высланы]] з СССР (дастаўлены ў ФРГ самалётам). 29 сакавіка з СССР з'ехала і сям'я Салжаніцына.
 
=== Ізноў у Расіі ===
Ананімны ўдзельнік