Розніца паміж версіямі "Аляксандр Ісаевіч Салжаніцын"

 
=
 
=== Першыя публікацыі ===
У [[1959]] Салжаніцын напісаў аповед «Щ-854» пра жыццё простага зняволенага з рускіх сялян, у [[1960]] — апавяданні «Не стаіць сяло без праведніка» і «[[Правая кісць]]», першыя «[[Драбняткі]]», п'есу «[[Святло, якое ў табе]]» («Свяча на ветры»)<ref>«Гэтая п'еса — самае няўдалае з усяго, што я напісаў» («Бадалася цялё з дубам. Нарысы літаратурнага жыцця». YMCA-PRESS, Paris, 1975, с. 18)</ref>. Перажыў пэўны крызіс, не маючы мажлівасці надрукаваць свае творы.
 
У [[1961]] пад уражаннем ад выступу [[Аляксандар Твардоўскі|Аляксандра Твардоўскага]] (рэдактара часопіса «Новый мир») на [[XXII з'езд КПСС|XXII з'ездзе КПСС]], перадаў яму «Щ-854», папярэдне выключыўшы з расповеду найбольш палітычна вострыя, загадзя непраходныя цераз савецкую [[цэнзура|цэнзуру]] фрагменты. Твардоўскі ацаніў апавяданне надзвычайна высока, запрасіў аўтара ў Маскву і стаў дабівацца публікацыі твору. [[Мікіта Хрушчоў|М.С.Хрушчоў]] пераадолеў супраціў членаў Палітбюро і дазволіў публікацыю апавядання. Аповед пад назвай «[[Адзін дзень Івана Дзянісавіча]]» быў надрукаваны ў часопісе «Новый мир» № 11, 1962, адразу ж перавыдадзены і перакладзены на замежныя мовы.
{{Асноўны артыкул|Адзін дзень Івана Дзянісавіча}}
30 снежня 1962 Салжаніцын быў прыняты ў [[Саюз пісьменнікаў СССР]].
 
Неўзабаве пасля гэтага ў часопісе «Новый мир», (№ 1, 1963) былі надрукаваныя «Не стаіць сяло без праведніка» (пад назвай «[[Матронаў двор]]») і «[[Выпадак на станцыі Кочатаўка]]» (пад назвай «Выпадак на станцыі Крэчатаўка»<ref>Назва станцыі выпадкова супала з прозвішчам тагачаснага галоўнага рэдактара часопісу [[«Октябрь»]] [[Усевалад Кочатаў|Кочатава]], з якім «Новый мир» вёў прынцыповыя літаратурныя і светапоглядныя спрэчкі. Каб не пагаршаць раздражненне Кочатава, назву станцыі вырашана было змяніць на нейтральнае.</ref>).
 
Першыя публікацыі выклікалі аграмадную колькасць водгукаў пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў, крытыкаў і чытачоў. Не толькі і не столькі праз іхнія ўражваючыя рэалістычнасць і шчырасць, колькі таму, што гэта быў першы выпадак выдання кніг па палітычна значнай тэме з 20-х гадоў, да таго ж напісаных не членам [[КПСС|партыі]]. Пісьмы чытачоў — былых зняволеных (у адказ на «Івана Дзянісавіча») паклалі пачатак «[[Архіпялаг ГУЛАГ|Архіпялагу ГУЛАГ]]».
 
Аповеды Салжаніцына рэзка вылучаліся на фоне твораў таго часу сваімі мастацкімі вартасцямі і грамадзянскай смеласцю. Гэта падкрэслівалі на той час многія, у тым ліку пісьменнікі і паэты. Напрыклад, [[Ганна Ахматава|Ганна Андрэеўна Ахматава]] адзывалася пра «Матронаў двор» так:
<blockquote>- Але… Дзіўная рэч… Дзіўна, як маглі надрукаваць… Гэта страшней за «Івана Дзянісавіча»… Там можна ўсё на культ асобы сапхнуць, а тут… Бо гэта ў яго не Матрона, а ўся руская вёска пад паравоз трапіла і ўшчэнт… Дробязі таксама дзіўныя… Памятаеце — чорныя бровы старога, як два масты адзін адному насустрач?.. Вы заўважылі: у яго лавы і зэдлічкі бываюць то жывыя, то мёртвыя… А прусакі пад шпалерамі шастаюць? Запомнілі? Як далёкі шум акіяну! і шпалеры ходзяць хвалямі… А якая выключная старонка, калі ён раптам бачыць Матрону маладой… І ўсю вёску бачыць маладою, то бок такою, якая яна была да ўсеагульнага спусташэння…<ref>Цыт. паводле: [http://www.relis.ru/MEDIA/news/lg/texts/25/0602.html Лідзія Чукоўская. Записки об Анне Ахматовой.]</ref></blockquote>
{{Асноўны артыкул|Матронаў двор}}
Летам 1963 Салжаніцын стварае чарговую, пятую па чарзе, усечаную «пад цэнзуру» рэдакцыю раману «У крузе першым», прызначаную для друку (з 87 раздзелаў). Чатыры раздзелы з раману выбраныя аўтарам і прапанаваныя «Новаму миру» «''…для спробы, пад відам „Урывка“…''».
 
Апавяданне «[[Для карысці справы]]» апублікаванае ў часопісе «Новый мир» № 7 за 1963.
 
28 снежня 1963 рэдакцыя часопісу «Новый мир» і [[Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва]] вылучаюць «Адзін дзень Івана Дзянісавіча» на здабыццё [[Ленінская прэмія|Ленінскай прэміі]] за 1964 год (у выніку галасавання [[Камітэт па Ленінскіх прэміях|Камітэту па прэміях]] прапанова была адхінута<ref>Прэмія па літаратуры за 1964 была прысуджаная [[Алесь Ганчар|Алесю Ганчару]] за раман «Тронка» і [[Васіль Пяскоў|Васілю Міхайлавічу Пяскову]] за кнігу «Крокі па расе».</ref>).
 
У 1964 Салжаніцын упершыню аддае свой твор у [[самвыдат]] — цыкл «вершаў у прозе» пад агульнай назвай «[[Драбняткі]]».
{{Асноўны артыкул|Драбняткі}}
Улетку 1964 пятая рэдакцыя «У крузе першым» абмяркоўваецца і прынятая да надрукавання ў 1965 «Новым миром». Спроба публікацыі не атрымалася. Твардоўскі знаёміцца з рукапісам раману «Ракавы корпус» і нават прапануе яго для прачытання Хрушчову (зноў — праз ягонага памочніка Лебедзева).
 
Салжаніцын сустракаецца с [[Варлам Шаламаў|Варламам Шаламавым]], які раней добразычліва адгукнуўся пра «Івана Дзянісавіче», і прапануе яму сумесна працаваць над «Архіпелагам».
 
Увосень 1964 п'еса «Свяча на ветры» прынятая да пастаноўкі ў [[Тэатр імя Ленінскага камсамолу|Тэатры імя Ленінскага камсамолу]] ў Маскве.
 
«Драбняткі» праз самвыдат пранікаюць за мяжу і пад назвай «Эцюды і дробныя апавяданьні» надрукаваныя ў кастрычніку 1964 у Франкфурце ў часопісе «Грані» (№ 56) — гэта першая публікацыя ў замежнай рускай прэсе твору Салжаніцына, адрынутага ў СССР.
 
У 1965 Салжаніцын ездзіць у [[Тамбоўская вобласць|Тамбоўскую вобласць]] з [[Барыс Мажаеў|Барысам Мажаевым]] для збору матэрыялаў пра [[Тамбоўскае паўстанне (1920—1921)|сялянскае паўстанне]] (у паездцы вызначаецца назва раману-[[эпапея|эпапеі]] пра рускую рэвалюцыю — «[[Чырвонае кола]]»), пачынае першую і пятую часткі «Архіпелагу» (у [[Салатча|Салатчы]] Разанскай вобласьці і на хутары Коплі-Мярдзі ля [[Тарту]]), завяршае працу над апавяданнямі «[[Як шкада]]» і «[[Захар-Каліта]]», публікуе ў «[[Літаратурная газета|Літаратурнай газеце]]» (спрачаючыся з акадэмікам [[Віктар Вінаградаў|Вінаградавым]]) артыкул [http://www.belousenko.com/books/Solzhenitsyn/Smetana.rar «Не обычай дёгтем щи белить, на то сметана»]<ref>«Литературная газета», 4 ноября 1965 — адзіная газетная публікацыя Салжаніцына ў СССР.</ref> у абарону рускай '''''гаворкі''''':
<blockquote>Яшчэ не позна выгнаць тое, што ёсць [[публіцыстыка|публіцыстычны]] [[жаргон]], а не руская гаворка. Яшчэ не позна выправіць склад нашай пісьмовай (аўтарскай) мовы, так, каб вярнуць ёй размоўную народную лёгкасць і свабоду.</blockquote>
11 верасня [[КДБ]] праводзіць вобыск на кватэры сябра Салжаніцына В.Л.Тэўша, у якога Салжаніцын захоўваў частку свайго архіву. Забраныя рукапісы вершаў, «У крузе першым», «Драбнятак», п'есаў «Рэспубліка працы» і «Пір пераможцаў».
 
Хмары над Салжаніцыным згушчаюцца. ЦК КПСС выдае закрытым накладам і распаўсюджвае сярод [[наменклатура|наменклатуры]] «''дзеля абвінавачання аўтара''» «Пір пераможцаў» і пятую рэдакцыю «У крузе першым». Салжаніцын піша скаргі на незаконную канфіскацыю рукапісаў міністру культуры СССР [[Дзёмічаў|Дзёмічаву]], сакратарам ЦК КПСС [[Брэжнеў|Брэжневу]], [[Суслаў|Суславу]] і [[Андропаў|Андропаву]], перадае рукапіс «Круга-87» на захаванне ў Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва.
 
Чатыры апавяданні прапанаваныя рэдакцыям «[[Огонёк|Огонька]]», «[[Октябрь|Октября]]», «[[Литературная Россия|Литературной России]]», «[[Москва|Москвы]]» — адрынутыя ўсюды. Газета «[[Известия]]» набрала аповед «Захар-Калита» — гатовы [[набор]] рассыпаны, «Захар-Калита» перададзены ў газету «[[Правда]]» — адмова [[Абалкін]]а.
 
У гэты самы час у ЗША выйшаў зборнік «А.Салжаніцын. Выбранае»<ref>Чыкага, Russian Language Specialties (Russian Study Series, # 54)</ref>: «Адзін дзень…», «Качэтаўка» і «Матронаў двор»; у ФРГ у выдавецтве «[[Пасеў]]» — зборнік апавяданняў на нямецкай мове<ref>«Solshenizyn Alexander. …Den Oka-Fluss entiang. Funfzehn Kurzgeschijhten und eine Erzahlung», у перакладзе Мары Хольбэк</ref>.
 
=== Смерць і пахаванне ===
Ананімны ўдзельнік