Ханс Фішэр: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ханс Фішэр''' (27 ліпеня 1881, Хёхст - 31 сакавіка 1945, Мюнхен) — нямецкі хімік-арганік ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:00, 26 ліпеня 2011

Ханс Фішэр (27 ліпеня 1881, Хёхст - 31 сакавіка 1945, Мюнхен) — нямецкі хімік-арганік і біяхімік, доктар медыцыны (1908).

Біяграфія

Скончыў універсітэт у Марбургу ў 1904 годзе. Прафесар універсітэтаў у Інсбруку (з 1916) і Вене (з 1918) і Вышэйшай тэхнічнай школы Мюнхена (1921-45). Пакончыў жыццё самагубствам 31 сакавіка 1945 ў Мюнхене пасля таго, як яго інстытут і праца былі знішчаны ў выніку апошніх баёў Другой сусветнай вайны.

Асноўныя працы

Асноўныя працы па хіміі пірола і яго вытворных. У 1927 Фішэр ажыццявіў сінтэз парфірына, а затым сінтэзаваў рэчывы-фарбавальнікі крыві - гемін (1929) і жоўці - білірубін (1931). Паказаў, што гемаглабін крыві складаецца з бялку глабіна і комплекснага злучэння жалеза - геміна. У 1940 Фішэр усталяваў буддову хларафілаў а і b.

Нобелеўская прэмія

Нобелеўская прэмія па хіміі (1930) «за даследаванні па канструяванню геміна і хларафіла, асабліва за сінтэз геміна (пігмента крыві)».